Categories: Фельетон

А можа, гэта крык душы?

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Івацэвіцкага раёна актыўна збірае подпісы за тое, каб школа, у якой яна выкладае, перайшла на рускамоўнае навучанне. Педагог тлумачыць гэта тым, што ў беларускамоўных выпускнікоў у нашай краіне няма ніякіх перспектыў.

На першы погляд, дзіўна выглядае, Наогул як вар’яцкі нейкі «бзік»: Настаўніца, што «мову» выкладае, Актыўна агітуе за «язык».

Які падняўся лямант!
Балаболы,
Якія ў Сетцы «вечна на пасту»,
Аж ашалелі:
— Гнаць яе са школы!
Двурушніца! Ату яе, ату!
Ці ж педагог жадае «мове» шкоды?
Задумацца б «свядомай» грамадзе,
Паразважаць: яна з якой нагоды
Такую агітацыю вядзе?
А можа, агітацыя аховай
Паслужыць выхаванцам ад пакут?
Куды яны паткнуцца з гэтай «мовай»?
Ці ёсць у нас на «мове» інстытут?
Ці ж у грамадстве выбар ёсць багаты,
Дзе ўжытак «мове»
хтосьці б мог знайсці?
І вучні, як сляпыя кацяняты,
У сцены будуць тыцкацца ў жыцці.
А прыйдзе час (ён нават недалёкі) —
Без «мовы» застануцца бульбашы…
Не варта слаць настаўніцы папрокі —
Магчыма, гэта крык яе душы.
* * *
Скіруем не туды пагляд суровы…
А што рабіць настаўніцы, калі
Улады
Стан спрадвечнай, роднай мовы,
Так мовіць бы, да ручкі давялі?..

Алесь Няўвесь

Да ведама чытачоў: зборнік Алеся Няўвеся «Цырк на дроце» можна купіць у мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ» ( пр. Незалежнасці, 37а).

Рубрыца «Фельетон»:

Угробяць без пары такія дактары

А на халеры тыя дзверы?

Не знае стомы «невядомы»…

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023