Незвычайную камбінацыю правярнула намесніца старшыні (цяпер ужо былая) Лельчыцкага райвыканкама. Каб атрымаць ільготны крэдыт і пабудаваць кватэру для 26-гадовага сына, яна фіктыўна пажаніла яго са сваёй 36-гадовай сястрой, г. зн. з сынавай цёткай. Але ў праваахоўныя органы прыйшла ананімка…
Па вёсцы ўжо нямала дзён Наўсцяж гулялі чуткі-плёткі: Даніла – хлопец-маладзён – «Падбіў кліны» да ўласнай цёткі.Неверагодны слух такі
Не з’явіцца без дай прычыны.
Яго «жавалі» мужыкі,
І «перажоўвалі» жанчыны.
Хто чутку падымаў на смех,
Тых пераконвалі:
— Пра гэта
Казаў не нейкі пустабрэх,
А сакратарка сельсавета;
Нібыта бачыла сама,
Як там падпісвалі паперы…
А дыму без агню няма,
І чуткам тым давалі веры.
Сусед бажыцца быў гатоў,
Як налілі яму «чарніла»:
— Дальбог, я бачыў, як сватоў
Да цёткі засылаў Даніла!
Таму суседу ва ўнісон
Казала іншая суседка:
— Я знаю, што да цёткі ён
Прыходзіў начаваць нярэдка.
Я чыкільгала да акна,
Каб вуха да яго прыкласці.
І так стагнала там яна!
Такія ў іх мардасці-страсці!
Дзівіўся школьны педагог:
— Няўжо ён думаў «мяккім местам»?
І дурань зразумець бы мог,
Што тут папахвае інцэстам…
Пры гэтым хто-ніхто з сяла
Адразу біў «казырным тузам»:
— Я памыліцца не магла —
Яна даўно ўжо ходзіць «з пузам».
Аднак жа ў вёсцы спакваля
Прыціхлі тыя чуткі-плёткі,
Бо, ўсім на дзіва, немаўля
Не нарадзіла цётка ўсё-ткі.
Дый тое, што былі сваты,
А ноччу – жарсныя любошчы,
Падобна, блізка да лухты,
Дарма суседка іх «палошча».
Праўдзівым быў адзін сакрэт:
Як сакратарка гаварыла,
Хадзілі ўсё ж у сельсавет
Сумесна цётка і Даніла.
Там шлюб аформілі яны,
Пабраліся на самай справе —
У гэтым не было маны.
Аднак да цёткі неўзабаве
Прыбіўся іншы кавалер —
Сівы ўдавец з суседняй вёскі.
Сярод людзей пайшлі цяпер
Другія чуткі-пагалоскі.
Усё адкрылася, калі
Пагудкі-пагалоскі скора
За межы вёскі папаўзлі
І дапаўзлі да пракурора.
«Даніла, — крэмзаў ананім, —
Са шлюбам правярнуў аферу.
Патрэбна разабрацца з ім —
Нашармака займеў кватэру…»
Службовец выказаў імпэт,
Хоць ананімная паперка.
І неўзабаве сельсавет
Шарсціла грозная праверка.
Як аб’явілі рэзультат,
Дык зноўку вёска гаманіла:
— А наш Даніла — хлопец-хват,
Зусім не абалдуй Даніла!
Каб льготны выдалі крэдыт
Як маладому сем’яніну,
Зрабіў прастакаваты від
І цётку ўзяў за «палавіну»…
А быў і вытлумак другі:
— Не тая ў маладзёна хватка!
Данілу ўправіла мазгі
Яго дасведчаная матка.
Усе мы ведаем яе —
Райвыканкамаўскую шышку…
І думкі выказаў свае,
Адрозныя ад іншых крышку,
Стары і мудры дзед Кузьма,
Які вылазіць рэдка з хаты:
— Вы хлопца бэсціце дарма,
Бо ён не надта вінаваты.
Народ казаў даўно яшчэ,
Але пра гэта вы забылі:
Як жытка дужа прыпячэ,
Дык жэнішся і на кабыле…
Алесь Няўвесь
Да ведама чытачоў: зборнік Алеся Няўвеся «Цырк на дроце» можна купіць у мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ» ( пр. Незалежнасці, 37а).
Рубрыца «Фельетон»:
Кіраўнікі — святыя, ды людзі ў іх не тыя
Вельмі смешны анекдот пра ўручэнне ўзнагарод
Быццам сонейка з-за хмар, маладзіцы гэтай твар
Папрокі святару зусім не па нутру…
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…