Як ужо анансавалася, у Беларусі распачаліся традыцыйныя тыдні Германіі, што будуць працягвацца аж да 30 кастрычніка.
Словы, узятыя ў якасці назвы гэтай нататкі, прагучалі з вуснаў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ФРГ у Мінску Петэра Дэтмара на адкрыцці першай імпрэзы сямітыднёвага нямецкага марафона. Напэўна, варта зрабіць іх дэвізам усіх мерапрыемстваў, бо на мой погляд, культура будучыні немагчыма без культуры памяці. «Літаратурны калаж», які стаў дэбютным у доўгім спісе запланаваных мерапрыемстваў, яскрава пацвярджае гэтую выснову.
У канферэнц-залю Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Рау ў выкананні заснавальніка і мастацкага кіраўніка праекта «Элізіўм», лаўрэата прэміі Нью-Ёркскага тэатральнага клуба Грэгары фон Лейціса прагучалі тэксты вязняў Тэрэзіенштадту — канцлагера ля чэшскага гораду Тэрэзін — Алісы Герц-Зомер, Георга Кафкі, Паўля Арона Зандфорта, Леа Штраўса, Віктара Ульмана і Ільзы Вэбер.
Нагадаем, што Тэрэзіенштадт быў транзітным лагерам для габрэяў. Яго ператварылі ў «ідэальнае гета», куды, акрамя звычайных вязняў, адпраўлялі, творчую эліту. У якасці выключэння яны мелі магчымасць займацца мастацтвам, ладзіць чытанні, канцэрты, тэатральныя пастановы і нават кабарэ.
Рабілася гэта для таго, каб скрыць ад грамадзкасці тое, што пазней назавуць Халакостам, то бок масавым знішчэннем габрэяў, якіх, між іншых, з Тэрэзіенштадту выпраўлялі ў тым ліку і ў Мінск, дзе ў сумна вядомым Трасцянцы няспынна працавала страшная машына смерці.
Назва калажу: «Нянавісць — гэта адсутнасць фантазіі» вельмі красамоўна гаворыць пра сутнасць таго, што адбывалася. Калі ў чалавека адсутнічае фантазія, спачатку ён пачынае ненавідзець, а потым знішчаць аб’екты сваёй нянавісці. Каб не забываць пра гэта і патрэбна – культура памяці.
Аляксандр Тамковiч
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…