Аляксандр Тамковіч дзеліцца ўражаннямі аб культурных мерапрыемствах якія ён наведаў.
Восьмы форум
Перш за ўсё, я хацеў бы падзякаваць арганізатарам гэтай імпрэзы: такi працяглы час ладзіць падобныя мерапрыемствы — не самая простая справа. Гутарка пра маладзёвыя форумы, якія раней былі фестывалямі.
Нагадаю, што першапачаткова яны праходзілі пад эгідай дабрачыннага фонда «Дзецям Чарнобыля», які спыніў сваю дзейнасць у 2012 годзе, а потым мерапрыемствы змянілі фармат і сталі праходзіць пад «маркай» фонда «Радасць дзецям».
У гэтым годзе форум адбыўся пад дэвізам «Моладзь за бяспечны, справядлівы і гуманны свет». Адзнаку яe якасцям дасць час, але, на мой погляд, тое, што сярод вітальных слоў каманд (выключэнне маладзёны з Буда-Кашалёва) усё менш і менш прыгадваецца Чарнобыль, вельмі спрэчна…
Традыцыйная прэзентацыя
Напэўна, тыя, хто не ведае ўсіх абставін, сказалі б пра эфект «дэ жавю». Як і два гады таму, гасцей традыцыйнай прэзентацыі нямецкіх вінаў вітаў Петэр Дэтмар. Толькі тады ён быў у якасці намесніка, а зараз сам стаў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Германіі ў Беларусі.
Зрэшты, як заўсёды, ён не злоўжываў увагай запрошаных, а толькі прадставіў публіцы вядомага самалье Йохіма Бінца, які за сваю апантанасць і адданасць добрым вінам нядаўна атрымаў прэстыжную нямецкую ўзнагароду.
Як заўсёды, Йохім паспяхова прэзентаваў сем він, аднак падрабязна расказваць пра кожнае няма сэнсу, бо гэта той выпадак, калі трэба не слухаць, а каштаваць. Тым больш, што ўсе яны хутка будуць імпартаваныя ў Беларусь.
Я ж абмяжуюся словамі, якія некалі сказаў сам спадар Бінц: у Германіі п’юць піва, а віном немцы цешацца…
Тры ў адным
Не перастаю здзіўляцца талентам старшыні ПЭН-цэнтра Андрэя Хадановіча. Можна сказаць, што ён таксама сваімі трыма якасцямі пасуе для назвы гэтай нататкі — паэт, перакладчык, бард.
І дадаць пра бліскучага вядоўцу, аднак я прапаную далучыцца да слоў самога Андрэя і расказаць пра іншых. А пачаць з таго, з чаго пачынаў ён сам, то бок з песні нобелеўскага лаўрэата бягучага года Боба Дылана «Словы на вецер».
Нагодай жа для незвычайнай імпрэзы стала ўручэнне ў адзін дзень адразу трох літаратурных прэмій: імя Алеся Адамовіча, Францішка Багушэвіча і Карласа Шэрмана. Апошнюю беларускі ПЭН-цэнтр уручаў разам з фондам «Вяртанне» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў і адбылося гэта ўпершыню. Лаўрэатамі сталі Уладзімір Арлоў, Святлана Марозава, Дзяніс Лісейчыкаў і Якуб Лапатка.
Чвэрць стагоддзя «Пагоні»
Шыкоўны храналогія-кніга-альбом дзейнасці «Пагоні», які на мінулым тыдні быў прэзентаваны ў офісе БНФ, яскрава паказаў, што крыніцы іншадумства ў мастацтве нельга знішчыць з дапамогай «адміністрацыйнага рэсурсу».
І нават тое, што праз чвэрць стагоддзя існавання колькасць удзельнікаў творчага аб’яднання скарацілася толькі ўдвая, на мой погляд, сведчыць пра тое, што канчаткова іх заўсёды «не разбiць, не спынiць, не стрымаць».
Шчыра віншуем усіх творцаў (асабліва першага кіраўніка Аляксея Марачкіна і кіраўніка сучаснага Генадзя Драздова) з юбілеем і выказваем непаразуменне, чаму творчы саюз, часткай якога з’яўляецца «Пагоня», праігнараваў гэтую падзею…
А яшчэ, я разумею прычыны ўсіх пераследаў — раптам гэтая «Пагоня» калі-небудзь каго-небудзь дагоніць…
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…