Categories: Фельетон

Айчыннага кіно чамусьці не відно

У мінулым годзе кінастудыя «Беларусьфільм» планавала выпусціць… два гульнёвыя фільмы. А справілася толькі з адным (ён выйдзе ў пракат прыблізна ў сакавіку). Прычым яшчэ з лета кінастудыя не можа разлічыцца з акцёрамі.

Сказаў Ільіч: «З усіх мастацтваў Для нас важнейшае — кіно». Мы гэта лічым за дзівацтва, Тым больш што ён сказаў даўно.

Мастацтвам іншым людзі рады:
Хто любіць оперу, балет,
А хто шалее ад эстрады:
Яна для іх — духоўны свет.
Дый жывапіс камусь цікавы
(Харошы, праўда, — не любы).
Люд млее ў чэргах на выставы,
Шэдэўр паназіраць абы.
Кіно цікавіць нас таксама,
Мы ад яго не вернем нос.
Бывае, так расчуліць драма,
Што вочы мокрыя ад слёз.
Пракат сапраўдныя знаходкі
З замежжа часам выдае,
Ды хочацца, каб стужкі ўсё-ткі
Былі ў краіны і свае.
Прычым не нейкая халтура —
Пустыя фільмы, як капшук.
Вунь як здымаў калісьці Тураў,
Які прадукт даваў Пташук!
На жаль, як выказаўся класік,
«Няма таго, што ранш было».
Не прадаюць білетаў касы
На наш «прадукт», бо ён — як тло…
Аднак пачулі мы заяву
Ад іх, адказных за кіно:
— Мы паўвіхаемся на славу,
І гэта будзе ўсім відно!
Нарэшце вырвемся з руціны.
На зайздрасць сытае Маскве,
Народу выдадзім карціны —
Іх нават будзе цэлых дзве!
Нібы не змазаны тавотам
І саржавелы агрэгат,
Стагнала студыя, а потым
Заскрыгатала… На разгляд
Панеслі сцэнарысты творы —
У іх прачнуўся Божы дар,
На вушы сталі рэжысёры,
І акрыліліся акцёры:
Займеюць добры ганарар,
Затым Венецыя і Каны
Чакацьмуць іх на дыване…
І момант наступіў чаканы!
Ён нас парадаваў ці не?
Шчаслівых не спазналі хвіль мы,
Бо як ні пнуўся калектыў,
Ды ўсё ж не два агораў фільмы —
Адзін занёс сабе ў актыў.
(Хіба ў душы не прыкра-гадка,
Ці ж не смяецца вёска ўся
З гаспадара, як свінаматка
Адно радзіла парася?)
А ўсім акцёрам не да Канаў,
Не да высокіх нейкіх мар:
Прапаў, нібыта ў Лету кануў,
Кудысьці іхні ганарар.
Таму і згадваюцца словы:
Зрабіць як лепш хацелі, ды
У выніку
У раз чарговы
Чамусьці выйшла як заўжды…
* * *
Бяда, вядома, для краіны,
Што знікла ў нас, лічы, кіно.
Ды скрухі больш,
Што й фільм адзіны,
Магчыма, як раней, га…но.
Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Пярэваратняў звольнім раць — другіх не трэба набіраць

Будзем выбіраць паміж: ці «на крыжык», ці на крыж

Камусьці — кнігу, камусьці — фігу

Не разлічваў дэпутат на такі электарат

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023