Categories: Фельетон

Чаму намёк ад Бога не ўсхваляваў нікога?

Калі летась корпус рэактара БелАЭС вутнуўся аб зямлю, беларускі бок запатрабаваў замяніць яго. Пры чыгуначнай перавозцы другога рэактара ён таксама зачапіў апору кантактнай сеткі. Давядзецца рабіць яшчэ адну тэхнічную экспертызу…

Анёл, які ўначы і днём За Беларусь адказны ў Небе, Прыйшоў да Бога на прыём Па вельмі пільнае патрэбе.

— Ну што ж, заходзь, браток, заходзь,
Як маеш нейкую праблему, —
Анёла запрасіў Гасподзь,
Спрадвечны Валадар Эдэму. —
Дык што ў цябе за інтарэс?
— Ніяк трывога не пакіне:
Рашыў пабудаваць АЭС
Той, хто за лідара ў краіне.
Хоць у людзей другі настрой,
Ды кіраўнік «упёрся рогам».
Дарэчы, хто-ніхто парой
Яго заве таксама Богам…
— Даходзяць чуткі й да мяне
Пра «бога» гэтага зямнога…
Ды хай на лаўрах ён спачне —
Благога не зраблю нічога.
А вось што тычыцца АЭС —
Не раю ім такую штуку.
Чаго ён зноў туды палез?
Няўжо Чарнобыль не ў навуку?
Прызнацца, ледзь не райскі край
Я падарыў таму народу.
Сабе што хочаш выбірай,
Ды на карысць, а не на шкоду.
Бяры энергію ў вады,
Выпрошвай кілаваты ў ветру…
АЭС нашто? Свае глузды
Напружваю і не дапетру.
Ступаюць — хоць не зніклі ледзь! —
Яны на тыя ж граблі ўпарта.
Ты намякні ім, папярэдзь,
Што ўзводзіць станцыю не варта.
Наш кожны ўздых,
Наш кожны крок,
Канешне, падуладны Небу.
Анёл зрабіў такі намёк,
Рэактар вутнуўшы аб глебу.
— Здарэнне тое — знак дурны! —
Паўсюль шапталіся бабулі.
Аднак ні люд, ні бог зямны
Чамусь трывогі не адчулі.
Другі рэактар узамен
Чакала доўгая дарога…
Анёл няўцямны, як бязмен,
І зноўку ён прыйшоў да Бога.
— Не ўспрынялі намёк ані,
Як быццам ён бязглузды, лішні!
— Бадай, яшчэ раз намякні, —
Сказаў, падумаўшы, Ўсявышні.
Назаўтра здарыўся эксцэс:
Калі рэактар неслі рэйкі
Туды, дзе ўзводзіцца АЭС,
Дык раптам слуп падскочыў нейкі
Да палатна,
Зрабіў намёк
Ад імені анёла й Бога,
Рэактару пацёршы бок.
Зноў не ўстрывожыла нікога
Здарэнне тое. На паклон
Анёл падаўся ў раз чарговы.
— Мой Валадар! — усклікнуў ён. —
Прыйшоў я да такой высновы:
Кіраўніка краіны той,
Няйначай, спакушаюць чэрці.
Дык спроба будзе зноў пустой,
Калі намёк зраблю і трэці.
За гэта беларускі край,
Што трапіў пад маю апеку,
Сурова, Божа, не карай —
І так няшчасны ён спрадвеку…
Аднак раз’ятрыўся Гасподзь:
— Там не засвойваюць урокі
І вывады не робяць, хоць
Рабілі мы з табой намёкі.
На суд уласны прывяду
Таго, хто ў іх галоўны самы.
Схапіў мяне за бараду,
Ён лічыць. І не бачыць драмы.
Хоць кол на галаве чашы
Ці проста ў вочы плюй ад злосці!
Ну, пачакайце, бульбашы,
Пашлю я цэзій вам у косці,
Дык будзе заўтра ўсім «кірдык»…
І не пярэч у гэтым ты мне!
Не перахрысціцца мужык,
Пакуль пярун над ім не грымне…
* * *
Так і змагаюцца яны,
Вачыма бліскаюць варожа —
Нябесны Бог і бог зямны.
І хто ж урэшце пераможа?..
Алесь Няўвесь

Новы зборнік фельетонаў Алеся Няўвеся «Была б свіння, а лужа будзе» можна купіць толькі ў мінскай кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а).

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Дзядам прабачыць трэба п’янкі, калі бабулі — наркаманкі

Айчыннага кіно чамусьці не відно

Пярэваратняў звольнім раць — другіх не трэба набіраць

Будзем выбіраць паміж: ці «на крыжык», ці на крыж

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023