Categories: Культура

Нямецкі акцэнт

На XXIV кніжнай выставе-ярмарке (ММКВЯ-2017) традыцыйна было вельмі шмат розных мерапрыемстваў, аднак спыніць ўвагу хацелася на шыкоўным стэндзе нямецкай амбасады, дзе, на мой погляд, адбыліся дзве падзеі, якія маглі б прэтэндаваць на перамогу ў намінацыі «Высакароднасць».

Першая — аўтограф-сесія лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры-2015 Святланы Алексіевіч. Спачатку яна праходзіла на больш як сціплым стэндзе выдавецтва «Час», якое 10 год друкуе кнігі Алексіевіч, і суправаджалася такім ажыятажам, што праз тры гадзіны выклікала абурэнне гаспадароў шматлікіх іншых стэндаў, якім перашкаджалі агромністыя чэргі прыхільнікаў Святланы Аляксандраўны. Маўляў, наведвальнікі не могуць убачыць значную частку іх прадукцыі…

І тады на дапамогу прыйшла менавіта нямецкая амбасада, якая на сваім стэндзе яшчэ адну гадзіну дазволіла працягвацца чужой імпрэзе.

Другая падзея звязана непасрэдна з нямецкай экспазіцыяй.

Сярод прадстаўленых там былі кнігі для людзей рознага ўзросту, з веданнем нямецкай мовы і без: маляўнічыя альбомы, навукова-папулярныя рэчы,кулінарныя кнігі і нават рэгіянальныя раманы, прысвечаныя культурнай і ландшафтнай разнастайнасці Германіі.Варта таксама дадаць дзіцячую і юнацкую літаратуру, кнігі пра Рэфармацыю, навінкі нямецкай мастацкай літаратуры і г.д.

Такое падрабязнае пералічванне звязана з тым, што прадстаўленыя на выставе кнігі не прадаваліся, а традыцыйна былі перададзены ў дар беларускім школам і ўстановам, якія на працягу многіх гадоў актыўна садзейнічаюць распаўсюджванню і вывучэнню нямецкай мовы і культуры.

Такім чынам, немцы ў адрозненне ад астатніх удзельнікаў, не прадавалі свае кнігі дзеля добрага прыбытку, а проста іх прэзентавалі…

Ёсць сэнс таксама звярнуць увагу і на яшчэ адзін момант — урачысты выступ намесніцы кіраўніка дыпламатычнай місіі ФРГ спадарыні Ані Лютар прагучаў на беларускай мове, што дадало імпрэзе асобае гучанне.

Падобнае даводзілася чуць не раз. І кожны раз задаваць пытанне: чаму замежныя дыпламаты публічна не саромяцца размаўляць па-беларуску, а нашы чыноўнікі (з большасці) размаўляць…

Аляксандр Тамковіч

 

AddThis Website Tools

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023
Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023
Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПССПавлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023