Categories: Фельетон

Каб добрым быў душэўны стан, на выбарах не ўводзь у зман

Суд Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці аштрафаваў актывістку АГП Алену Луцковіч «за хуліганства». Яна праводзіла апытанне сярод мясцовых жыхароў: наколькі сумленныя і справядлівыя выбары ў Беларусі? А ў суд звярнуліся райвыканкамаўскія чыноўнікі, у якіх з-за зададзенага пытання «быў парушаны эмацыйны спакой, што паўплывала на ажыццяўленне працоўнай дзейнасці».

У нас народ добразычлівы — Пра гэта ведаюць усе. «Души прекрасные порывы» Для іншых кожны з нас нясе.

Таму ўспрымаем мы без злосці,
Калі на вулцы нейкі госць
У нас пытаецца пра штосьці.
Паведаем яму як ёсць
І пра музей дыхтоўны новы,
І дом шукаць патрэбна дзе
(А хтось на большае гатовы —
Аж да пад’езда правядзе);
Падкажам, дзе стаяць таксісты
Ці як дабрацца да метро…
Намер наш, словам, самы чысты —
Зрабіць сустрэчнаму дабро.
Аднак бывае, што пытанне
Для беларуса — як укол:
Адказваць на яго не стане,
З апаскай гляне навакол…
Калі ў райцэнтры маладзіца
(Яна жыве й працуе тут)
Прасіла думкай падзяліцца
Пра выбары,
Мясцовы люд
Глядзеў зацята-падазрона
І адхінаўся ад яе:
Чаму насельнікам раёна
Пытанне тое задае?
Яшчэ чыталася ў паглядзе:
«Выдатна ведаеш сама:
Пры той, што сёння ёсць, уладзе
Сумленных выбараў няма…»
Аднак было й такіх нямала,
Што гаварылі гэта ўслых.
Відаць, улада «даканала»
Ці абдзяліла ў нечым іх.
Наогул дзіўнага нічога
У апытанні не было.
І ўсе ішлі сваёй дарогай,
У душах не таілі зло.
І трэба ж: крочыла гурмою
Раённая, як кажуць, знаць.
Зрабіцца б ёй на час нямою,
Пытанне ім не задаваць,
Але, наіўная, таксама
Іх палічыла за народ.
Чыноўнікаў райвыканкама
Аж кінула ў халодны пот.
— Як запытацца ты пасмела?! —
Раённы ідэолаг роў.
Ды і ў начальніцы аддзела
Таксама глотка будзь здароў.
Так узялі яе ў аблогу,
Што хоць ты, беднай, уцякай.
Ніхто не вутнуў, дзякуй Богу,
Але хацелася, бадай…
І пасля слоўнай перабранкі,
З-за непачцівасці такой
Паны мясцовыя й падпанкі
Душэўны страцілі спакой.
А ідэолаг-бедачына
Падумаў, што падняўся ціск.
І гэта значыць, ёсць прычына
Падаць у суд належны іск.
Маўляў, не клеілася праца,
Ад хвалявання знік імпэт,
Трэ з маладзіцай разабрацца
І пакараць яе як след.
З чыноўнікамі, што пры ўладзе,
Жывуць у злагадзе суды:
Хто неўспадоб уладзе — сядзе,
«Свае» ж не зведаюць бяды.
Дык і няма чаго дзівіцца,
Што вінаватаю суддзёй
Была прызнана маладзіца,
І штраф наканаваны ёй.
Ды не ў судзе, прынамсі, справа…
Няўцямны я, як той цурбан:
Чаму ў чыноўнікаў, цікава,
Пагоршыўся душэўны стан,
Калі пра выбары ўзгадалі:
Яны сумленныя ці не?
Бо самі выбары гадамі
Праводзілі.
Дык у мяне
Небезпадстаўная здагадка
Праклюнулася ў мазжачку,
Што ад пытання знаці гадка,
Бо рыльца ўласнае ў пушку!

Алесь Няўвесь

Да ведама чытачоў: новы зборнік Алеся НЯЎВЕСЯ «Была б свіння, а лужа будзе» яшчэ можна купіць у мінскай кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а).

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Мы пазбавімся, вядома, ад пахмельнага сіндрома!

А кожны з нас гатоў лавіць сабак, катоў?

На кару Бацька скоры. Памогуць пракуроры

Пускаем без візы, рыхтуем сюрпрызы

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023