Мой суразмоўнік на гэты раз — малады грамадскі актывіст з Оршы Ігар Казмерчак. Ён з тых, каго звыкла называюць нацыянальна свядомымі. Яго кампанія «Мы — аршанцы, мы — беларусы» атрымала шырокую вядомасць сярод жыхароў горада.
— Я нарадзіўся тут. Хоць прозвішча польскае, але чатыры нашыя пакаленні жылі ў Оршы. Падобна, мае продкі прыехалі разам з іншымі будаваць чыгунку. Не выключаю, яны былі датычныя да паўстання Каліноўскага, бо пераезды прыблізна супадаюць з рэпрэсіямі супраць удзельнікаў бунту…
Па першапачатковай прафесійнай адукацыі — актор тэатру. Ведаеце, што акторы лепш разбіраюцца ў людзях, чым большасць адукаваных псіхолагаў. Потым скончыў і гістарычны факультэт БДУ.
У грамадскую дзейнасць прыйшоў яшчэ школьнікам — 15-гадовым уступіў у «Малады Фронт». Дарэчы, з прычыны невялікай колькасці актывістаў у рэгіёнах нармальная практыка, калі адзін і той жа чалавек з’яўляецца адначасова сябрам некалькіх ініцыятыў альбо арганізацый. Трэба сумяшчаць у сабе і краязнаўцу, і праваабаронцу, і журналіста і г. д. Я — не выключэнне. Быў удзельнікам мноства ініцыятыў, зараз узначальваю Аршанскае непалітычнае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Звяз».
— Можаш распавесці пра вашу найбольш паспяховую акцыю?
— Гэта моладзевая патрыятычная кампанія «Мы — аршанцы, мы — беларусы». Зараз зарыентаваліся з сябрамі на спартовую дзейнасць. Хочам зрабіць Оршу сталіцай новага віда спорту «квадрат». «Квадрат» — гэта гульня з мячом. Хочам вывесці яе з двароў на новы, «афіцыйны» ўзровень: са сваім нацыянальным чэмпіянатам, федэрацыяй… Я сур’ёзна стаўлюся да такой мэты. 10 гадоў таму такім жа чынам пачыналася стварэнне нашага сайта orsha.eu. Тады таксама даводзілася тлумачыць, навошта ён патрэбны. А сёння — гэта самы папулярны рэсурс пра наш горад.
— Чаму жыхары Оршы ў вялікай колькасці выйшлі на вуліцы горада, пратэстуючы супраць дэкрэту аб дармаедах?
— У нашага горада ёсць пэўныя традыцыі самаарганізацыі. Напрыклад, падчас грашовых рэформ Паўлава ў савецкія часы самыя масавыя пратэсты адбыліся менавіта ў Оршы: ад 5 да 20 тысяч чалавек тады прайшлі праз увесь горад і заблакавалі чыгунку. Памяць пра гэта жыве і сёння. У нас шмат мясцовых чыгуначных дынастый, якія ведаюць і ганарацца сваімі радаводамі. Тут даволі развіты мясцовы патрыятызм.
— Як удаецца актывістам Оршы супрацоўнічаць паміж сабой? Не сакрэт — у іншых гарадах гэтага якраз бракуе…
— Гэтым іншым — мая простая парада: шукайце сяброў, бо ворагі самі знойдуцца. Не займайцеся разборкамі з тымі, хто мог бы стаць вашым саюзнікам. Дзеля гэтага калі-некалі трэба ісці на саступкі, не ставіць сваё «Я» вышэй за «Я» іншых. У нас якраз і валодаюць гэтай простай жыццёвай мудрасцю.
Зінаіда Цімошак
Читайте также:
«Внутренняя оппозиция» — это иллюзия
Искусство сохранять достоинство
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…