Categories: Социум

Шукаць не ворагаў, а аднадумцаў

Анэля Камбалава — адна з найбольш актыўных грамадскіх актывістак у Баранавічах і першы намеснік старшыні ТБМ у рэгіёне. 

— Якім чынам вы прыйшлі да беларускасці?

— У мяне быў цудоўны настаўнік беларускай мовы, Жук Дзмітрый Антонавіч. А 90-я гады адкрылі беларускую гісторыю, бо я якраз з таго пакалення, якое думала, што Вільня і Вільнюс — гэта розныя гарады. А потым лёс звёў з незвычайным чалавекам, Віктарам Антонавічам Сырыцай, бяззменным старшынёй Баранавіцкай філіі ТБМ, які стаў духоўным арыенцірам.

— Цяжка быць беларускамоўнай сярод рускамоўнага асяроддзя?

— Ведаеце, з кожным годам усё больш прыязна ўспрымаюць беларускамоўных, нават радуюцца, што «ёсць яшчэ ў нас беларусы».

Мы штогод ладзім фэсты, прысвечаныя дзеячам культуры Беларусі. У мінулым годзе ў гонар Яна Чачота, паэта і фалькларыста, нашага земляка з вёскі Новая Мыш, бліжэйшага сябра Адама Міцкевіча. Музычную частку прэзентаваў Сяржук Доўгушаў, гурт Vuraj. Да нас прыязджалі Уладзімір Арлоў, Аляксандр Краўцоў, Валер Мазынскі. Я імкнуся запрашаць розных выбітных людзей: паэтаў, пісьменнікаў і музыкаў, бо Баранавічы небагатыя на беларускамоўныя культурныя падзеі. Затое ёсць сядзіба ў вёсцы Русіны недалёка ад горада, таму можам збірацца там, а мясцовыя чыноўнікі не замінаюць.

Нядаўна была сустрэча з вядомым госторыкам Аляксандрам Краўцэвічам. Робім, хоць і павольна, крокі на карысць беларушчыны. Сёлета вырашылі павіншаваць з Днём роднай мовы не толькі беларускамоўны клас у гімназіі №4, але і беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках. Дзеткі ведаюць беларускія вершы, гульні, адгадваюць загадкі, і гэта пры тым, што ніякай метадычнай і фінансавай дапамогі дзяржава не аказвае. Так што нельга сказаць, што мова зусім занядбаная.

Днямі, дарэчы, вырашалася пытанне існавання беларускай школы ў пасёлку Жамчужны. Нехта з бацькоў звярнуўся да мясцовай дэпутаткі, каб перавесці навучанне на расейскую мову, але агульнымі намаганнямі мы адстаялі школу. Я ведаю, гэта адбылося не без удзелу чыноўнікаў аддзела адукацыі, дзякую ўсім, хто прычыніўся.

— Што трэба рабіць, каб запрацавалі беларускія школы і ўстановы, выдаваліся беларускія кнігі і газеты, ставіліся беларускія спектаклі?

— Лічу, у першую чаргу трэба заахвочваць людзей карыстацца мовай, варта вярнуць праграму пераходу на яе, прынятую ў 90-я гады, увесці даплату настаўнікам за выкладанне па-беларуску, а вытворцам — за выкарыстанне мовы ў рэкламе і г.д.

— Ці можаце вы назваць патрыётам Беларусі тых людзей, якія змагаюцца за дэмакратызацыю краіны, але самі гавораць на расейскай мове?

— Не, яны толькі дэмакраты, але не з’яўляюцца патрыётамі Беларусі.

Я расчаравалася ў палітычных партыях. Ёсць купка дысідэнтаў, якія спрабуюць нешта зрабіць, але няшмат атрымліваецца. А ёсць людзі, якія выкарыстоўваюць палітычную рыторыку для самапіяру і іншых мэт. У нашым грамадстве дэградуюць усе інстытуты аднолькава. Калі на працягу 20 гадоў не змяняецца лідар партыі, ці можа яна называцца дэмакратычнай і апазіцыйнай?

Нашмат важней зараз захоўваць і развіваць беларускую культуру. Мова — гэта скарб, але яна жывая, яе нельга закапаць на 300 год як залатыя манеты, якія стануць яшчэ даражэй з цягам часу. Роднай мовай трэба карыстацца ўвесь час, бо іначай яна загіне, і мы з ёй таксама.

Я далучылася да ініцыятывы «Дзея», таму што гэта — ініцыятыва нашай моладзі, таленавітай, разумнай, крэатыўнай, скіраванай на пазітыў. Там, дзе моладзь, там — будучыня!

Зінаіда Цімошак

Читайте также:

«Квадрат» Казмерчака

От «Буков» — к азам

«Внутренняя оппозиция» — это иллюзия

Тест на милосердие

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023