Categories: Социум

Музей — не цырк з яго мільёнамі

Юрый Зялевіч, выпускнік Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 2001 года ўзначальвае «Музей-сядзібу «Пружанскі палацык», які знаходзіцца ў былым памесці Швыкоўскіх у брэсцкіх Пружанах. І з’яўляецца адметным культурным цэнтрам горада.

— Якія функцыі выконвае «Пружанскі палацык»?

— Мы занялі сваю нішу ў разнастайнай культуры рэгіёна. Перш за ўсё, гэта сядзіба-музей: экспазіцыі, выставы, культурныя мерапрыемствы… Зразумела, што асноўная музейная дзейнасць — гэта збор, назапашванне і захаванне помнікаў гісторыі і культуры.

— Вікіпедыя сцвярджае, што ў вашых фондах каля шасці тысяч экспанатаў, перададзеных у дар. Людзі самі нясуць?

— Тое, што нясуць, складае да 10 адсоткаў, астатняе мы шукаем, выяўляем, ладзім…

— Як выжываеце, як удаецца трымацца на плыву і нават развівацца?

— Мы не камерцыйная ўстанова, не цырк. Згодна з новай дзяржаўнай раённай праграмай «Культура» на 2016—2020 гады, сёлета нам неабходна адрабіць 17% сумы, якую дзяржава выдзяляе на падтрымку ўстановы. Думаю, выканаем гэты паказчык.

Што да развіцця, то пры жаданні можна развівацца ў любых умовах; музей — не толькі матэрыяльныя каштоўнасці, але і развіццё асобных праектаў, якія не патрабуюць вялікіх фінансавых выдаткаў, гэта навуковыя даследаванні, валанцёрства і г.д. Усё залежыць ад нас саміх і тых людзей, якія падтрымліваюць культуру. І ў нас такія ёсць — як добраахвотныя памочнікі, так і мецэнаты. напрыклад, майстрыха Марыя Кулецкая, паэтэса Ніна Дыдышка, мастак і бізнесовец Барыс Бокша, арт-суполка імяТадэвуша Рэйтана на чале са Зьмітром Юркевічам, прадпрымальнік Дзмітрый Шульман і шмат іншых.

— Колькі наведвальнікаў праходзіць праз ваш музей цягам года?

— Прыкладна 8—9 тысяч чалавек. Але бліжэйшым часам мяркуем падвысіць гэту лічбу за кошт выязных імпрэз, выстаў. Планы ёсць, але яны яшчэ маюць патрэбу ў дапрацоўцы.

— Калі не сакрэт, колькі атрымліваюць супрацоўнікі «Пружанскага палацыка»?

— Тайны тут няма: сярэдні заробак раённых музейшчыкаў можна паглядзець на сайце Белстата. Навуковы супрацоўнік атрымлівае каля 300 рублёў, дырэктар — 400—450. Але ж ёсць яшчэ штат наглядальнікаў, тэхнічны персанал (і прыбіральшчыцы, і вартаўнікі), чый аклад вельмі малы.

— Не густа…

— Такая сітуацыя па ўсёй культуры, на жаль.

Юрась Дубіна

Читайте также:

«Холостые выстрелы»

«Все свои гонорары я получал книгами»

Першы, хто праз суд абараніў сваю мову

Андрэй Мельнікаў: Я чалавек, а не функцыя

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023