TOP

ГЕРМАНІЯ — 5 МЕСЯЦАЎ ЗНАЁМСТВА

1 сакавіка - 31 ліпеня Такую магчымасць маладым людзям, якія валодаюць нямецкай мовай, дае Міжнародная парламенцкая стыпендыя (IPS), што кожны год прадастаўляецца выпускнікам вышэйшых навучальных устаноў з розных краін, у тым ліку з Беларусі. 

Падчас знаходжання ў Германіі прадугледжана стажыроўка ў аднаго з дэпутатаў Германскага Бундэстага, а таксама заняткі ў Берлінскім універсітэце імя Гумбальдта. Усе расходы, звязаныя з гэтай паездкай, бярэ на сябе нямецкі бок. Калі Вас гэта зацікавіла, падавайце заяўкі на ўдзел у конкурсе! Больш падрабязную інфармацыю Вы знойдзеце на сайце Пасольства Германіі ў Мінску:

www.minsk.diplo.de, тел: 217 59 00, e-mail: [email protected]

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.