«Не ганьбіце свой род. Будзьце людзьмі»

Каб звацца чалавекам, не трэба ні адукацыя, ні пасада, ні грошы. Проста, калі табе пашчасціла нарадзіцца чалавекам, то ты і павінен заставацца ім да канца жыцця. І жыць па чалавечых законах любві і спагады, а не ператварацца ў пачвару.

Не думаю, что нужно представлять постоянным читателям Тамару Владимировну Коледу. Более-менее регулярно она освещала жизнь своей воложинской деревни. Во всех, так сказать, подробностях, как бытовых, так и чисто производственных. Надо сказать, познакомились мы в середине 90-х годов прошлого века. Ее муж был комбайнером в колхозе и погиб в результате всеобщей глупости как врачей, так и колхозного начальства. И еще: Тамара Владимировна пишет только на белорусском языке. Да и то, Воложин — что может быть более белорусским? Если б я стал переводить на русский, то примерно 90% особенностей этого языка пропало бы точно. Так что читайте так, как написала она…

1.

«Прашу прабачэння, даўно не пісала вам. Так атрымалася, што з гэтага жыцця пайшлі дзве родныя сястры майго таты. Смерць родных людзей я заўсёды перажываю надта цяжка. Спатрэбіўся нейкі час, каб хоць неяк прымірыцца з гэтым, пераасэнсаваць сваё жыццё і знайсці сілы жыць далей.

Словам, жыццё працягваецца. Дзякаваць Богу, дачакаліся вясны, сеялі, садзілі, палівалі. На вёсцы проста трэба рабіць сваю адвечную працу: прынесці вады, прыгатаваць ежу для дзяцей, нарыхтаваць дровы для зімы, дагледзець скаціну, дапамагчы суседзям, калі патрэбна, і г.д., і г.д. Сёлета надвор’е не радуе. У нас, напрыклад, падчас замаразкаў многае пашкоджана, таму давялося адсяваць, адсаджваць. Але мы да гэтага ўжо прызвычаілiся, таму не надта засмучаліся.

Калі чэсна, мяне непакоіць зусім іншае. У гэтым годзе споўніцца 100 год Савецкай уладзе, а на зямлі, на мой погляд, як не было парадку, так і няма. Так і не змаглі стаць гаспадарамі простыя хлебаробы, што ад цямна да цямна шчыруюць на зямельцы-матухне. Калісьці (1976 г.) я пачынала працаваць у калгасе, пасля перайначылі ў СПК, зараз ААТ, а карысці няма. Колькі грошай людскіх загублена на тыя дакументы, шыльды, пячаткі, пакуль мяняліся назвы. З вобласці, з раёну толькі каманды падаюць, калі сеяць, калі ўраджай збіраць. За дурняў нас трымаюць! На дзень здараюцца па 3—4 праверкі, камісіі прыязджаюць. І ўсіх трэба сустрэць, накарміць і чарку выставіць. Працаваць няма калі, а стратных гаспадарак у краіне ўсё больш і больш. А паслухаеш нашых начальнікаў, то сяляне ва ўсім і вінаватыя: «Дрэнна працуюць». Вось і атрымліваецца, што ў калгасах і п’яніцы, і злыдні, і гультаі. А што ж народ? «Народ безмолвствует».

2.

Вельмі шкадую маладых спецыялістаў, якім зараз працаваць цяжка не фізічна, а маральна, псіхалагічна. Вось прывяду непрыдуманныя факты.

Малады інжынер пасля ўніверсітэту пачаў працаваць у калгасе. Стараўся, канечне, хоць і вопыту было малавата. Падчас уборкі і сам садзіўся за камбайн, і быў узнагароджаны як лепшы маладзёжны экіпаж. Пахваліць бы чалавека, дык дзе там. Падрыхтаваў мехдвор для праверкі, а тут старшыня райвыканкама прыехаў і адразу ў крык: « Казёл! Працаваць не можаш! Зас….ў усю майстэрню». Стаяць усе спецыялісты, механізатары, слухаюць. Словам, знікла ў інжынера жаданне працаваць, звольніўся, бо не вытрымаў знявагі.

Аграном малады прыйшоў на працу. У сельгасакадэміі вучылі, як правільна садзіць ды сеяць, а ў калгасе паглядзеў, што робіцца, — ўсё абы хутчэй. Вось ён і спытаў у старшыні: «А як жа наконт тэхналогіі севу, выкарыстання севазвароту?!» Ведаеце, што ён пачуў у адказ: «Мы тут такой х……й не займаемся». Канечне, не змог і аграном працаваць у такіх умовах, звольніўся.

Кпяць з маладых людзей, што ты не хочаш працаваць, а хочаш усё і адразу. Я абсалютна не згодна з гэтым. Маладыя могуць і хочуць працаваць, але без падману, без прыпісак, без прыніжэння іх чалавечай годнасці.

3.

Па закону лічыцца, што механізатары павінны працаваць па 14—16 гадзін толькі падчас пасяўной ці ўборкі. На самой справе такая «пасяўная» да чэрвеня і г.д. Людзей проста прымушаюць працаваць, хоць у пуцявых лістах пішуць па 8 гадзін, каб не плаціць за перапрацоўку. У прафсаюзах на гэта закрываюць вочы: трэба сеяць. А між тым гэта злачынства супраць людзей, супраць іх здароўя. Лiчу проста ганьбай, што ў 21-м стагоддзі не адладжана праца людзей на сельгаспрадпрыемствах, стройках і г.д.

Гэтай вясной, напрыклад, зацягнулася пасяўная. Зверху паступіла каманда: «Не жалець ні людзей, ні тэхнікі». Прабачце, у нас што, вайна? Ці патрэбны краіне хлеб такой цаной?!

Па толку, можна арганізаваць эфектыўна: своечасова падвезці насенне, забяспечыць палівам, каб не стаялі людзі ў полі (чакайце, людцы, бо раптам праверка?). Альбо работы няма, але ў майстэрнях блытайся, бо дзень не запішуць, прагул паставяць. Ну хіба ж не ідыятызм?

Начальства, канечне, за пасады трымаецца, зноў жа прэміі пазбавяць, а шафёрам і трактарыстам цяпер даводзіцца чуць толькі адно: «Ніхто не трымае. Не падабаецца — звальняйся». Такая вось горкая праўда. Хіба ж можна так ставіцца да людзей?! Па закону, калі ў пуцявым лісце трактарыста ці шафёра прастаўлены толькі 8 гадзін працы, то ён фактычна не мае права знаходзіцца на полі ці ў майстэрні. Гэта работа, а не прывядзі Бог, здарыцца няшчасце, то атрымліваецца, што чалавек самавольна. Скажыце мне, што я разважаю няправільна, і я прызнаю свае памылкі.

4.

А ведаеце, што дапамагае мне ў гэтым жыцці?

Моцныя карані майго годнага і чэснага роду, якія з кожным пакаленнем становяцца мацнейшымі. Мае дзяды і прадзеды жылі і карміліся ад зямлі. Гэта былі сапраўдныя Мужы, якія ўсё ўмелі і маглі зрабіць сваімі рукамі. І жонак яны мелі працавітых і добрых, якія праз стагоддзі пранеслі веру ў Бога і павагу да людской працы.

Узяць хоць бы маю цётку Аню, якая раптоўна памерла 30 кастрычніка мінулага года. Усё сваё свядомае жыццё яна пражыла па прынцыпу: «Я сама!». Замуж, на жаль, не выйшла, працавала на чыгунцы. У яе працоўнай кніжцы ўсяго два запісы: прынята на работу ў 1948 годзе і звольнена ў сувязі з выхадам на пенсію. Затое шмат запісаў аб узнагародах. У апошнія гады былі праблемы са здароўем, аднак катэгарычна адмаўлялася пераязджаць са сваёй хаты. Казала: «Гэта ж папаша наш зрабіў хату ў 1946 годзе!» Так у хаце і памерла. На пахаванні сусед-пракурор, з якім яны пастаянна сварыліся, сказаў: «Великая труженица была Анна Григорьевна. Всем бы так работать…»

А ўжо ў студзені гэтага года не стала і цёткі Каці. Так склалася, што яна выйшла замуж за ўдаўца з чатырма дзецьмі. І хоць па факту яна была мачахай, але паважалі яны яе і шанавалі, як родную маці. Меншыя дзеткі-блізняткі даглядалі яе да смерці, калі яна зламала нагу і была прыкаваная да ложка амаль два гады…

5.

Для сябе я даўно ўжо зрабіла выснову: каб звацца чалавекам, не трэба ні адукацыя, ні пасада, ні грошы. Проста, калі табе пашчасціла нарадзіцца чалавекам, то ты і павінен заставацца ім да канца жыцця. І жыць па чалавечых законах любві і спагады, а не ператварацца ў пачвару. Дзеля гэтага і жыву ўжо 60 год. Так выхаваны два мае сыны, так выхоўваю свайго ўнука Мікалая, якому толькі 2,5 гады.

Так жыве мой брат Канстанцін, які ўсё сваё жыццё працуе на экскаватары. Сёлета занесены на гарадскую Дошку гонару. І дзяцей сваіх выхаваў працавітымі, чалавечнымі.

І малодшая сястра Алена малайчына. Працуе ў інстытуце земляробства. І муж яе чалавек працы. Нядаўна мне сказаў: «Ведаеш, Уладзіміраўна, кантракт за два месяцы да канца перазаключылі, баяліся, каб не звольніўся…» Ну што тут скажаш?

Сын іх старэйшы працуе на БелАЗе. Працуе сумленна, мае асабістае кляймо, якое ставіць на дэталі. Малодшая дачка — малодшы навуковы супрацоўнік, вучыцца ў аспірантуры. Разам з мужам пабудавалі нядаўна кватэру. І як некалі казалі нам, то так мы гаворым сваім дзецям: «Не ганьбіце свой род. Будзьце людзьмі».

Прабачце, калі штосьці не так напісала. Перапісваць не буду, хай усё застаецца так, як напісана…

Тамара Уладзіміраўна Каляда»

Я прочитал это письмо несколько раз. Было, было желание что-то поправить, сделать более литературно, что ли. Показать, что и я работал над текстом. Что меня остановило? Да вот эти последние слова Тамары Владимировны: «Не ганьбіце свой род. Будзьце людзьмі».

Сергей Шевцов

Читайте также:

Ломбард как способ существования

Судьба тенора

Бог в помощь…

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023