За апошні месяц пяцёра міліцыянераў Барысаўскага РУУС напісалі заявы на звальненне, аднак кіраўніцтва не спяшаецца іх падпісваць. Міліцыянеры сядзяць дома і чакаюць, пакуль іх звольняць за прагулы.
Парою гэтак «дастае» Кагосьці служба ці работа — Хоць воўкам вый! І пра яе Падумаць нават неахвота,А хочацца пайсці ў запой
Ці занядужаць па-другому,
Каб на работу — ні нагой,
Каб не выходзіць нават з дому.
І сярод нас жа, далібог,
Такіх, напэўна, да халеры.
Ды толькі хто б падумаць мог,
Што нашы міліцыянеры
Таксама зведваюць хандру,
Бываюць у такім настроі:
Мундзіры ім не па нутру,
І ванітуе іх ад зброі.
…Гудзе, як вулей, райаддзел,
Начальнік змрочны, з твару шэры,
А часам белы, быццам мел,
Бо можа быць гамон кар’еры.
Такой ганебнай смехаты
Не знаюць іншыя аддзелы:
Яго «сапраўдныя мянты»
Не йдуць на службу месяц цэлы!
І не адзін, не два ці тры,
А іх, прагульшчыкаў, пяцёра!
Кіпіць у боса ўсё ўнутры —
Хоць сам вазьмі й напіся з гора.
Заявы злыдні падалі:
Маўляў, абрыд аддзел пракляты,
Не трэба званні, медалі
І нават важкія зарплаты;
Калі ж не звольніце дабром,
Дык выганяйце за прагулы.
Заявы гэтыя — як гром
У ясны дзень.
А ў час мінулы
Такіх эксцэсаў не было б,
І з іх не рыпнуўся б ніводзін,
Пры Сталіне і кулю ў лоб
Займелі б з-за такіх паводзін.
А што рабіць цяпер — няўцям.
Перш пабывалі два маёры,
А потым і начальнік сам
Паехаў на перагаворы.
— Чаму вы так? — пытаўся ён. —
І з-за чаго ўсе звады-спрэчкі?
Адзін другому ва ўнісон
Казалі «блудныя авечкі»:
— Лепш буду корпацца ў га…не,
Чым працаваць у райаддзеле,
Бо вы, начальнікі, мяне
Трымаеце
У «чорным целе».
Ні выхадных, ні прахадных —
Укалваў я, нібы прыгонны.
А скаргу выкажаш услых,
Дык ваш адказ: «Сарву пагоны!»
Ды я трываў бы той прыгнёт,
Прыгонніцтва цярпеў бы тое,
Не спаў бы суткі навылёт,
Каб праца не была пустою.
Выконваць вам патрэбна план,
У розных зводках ставіць «птушкі».
А хто не выканаў — цурбан,
З яго здымаеце вы стружкі.
Напрыклад, план па «алкашні»:
Іх трэба «столькі-та» прывесці.
А дзе іх браць мне дзень пры дні?
Я алкашоў гадую дзесьці?
Ва ўсім навейваюць нуду
Падман, прыпіскі, паказуха.
Калі з міліцыі сыду,
Дык, можа быць, пакіне скруха…
Абвінавачанне, лічы.
Прынамсі, выказана смела.
Прычым абвергнуць іх ні ў чым
Не мог начальнік райаддзела.
Тым больш што ўжо не першы год
Ён сам заложнік той сістэмы.
Аднак працуе без згрызот,
Не бачыць для сябе дылемы…
* * *
Ужо не шчыльныя рады,
Бо іх пакінулі пяцёра.
Ды ў тым не бачу я бяды.
Працуе сёння, як і ўчора
Той райаддзел.
І працаваць
Ён будзе гэтак жа праз месяц,
Хоць звольніцца не толькі пяць
Незадаволеных,
А дзесяць.
Выснова просіцца сама,
Бо для яе узнікла глеба:
У нас «мянтоў», як кажуць, — цьма;
А можа, столькі і не трэба?..
Алесь Няўвесь
Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:
«Уласнай» вуліцай герой незадаволены парой….
На парадзе для нас самы раз унітаз
Калі стан душы паганы, падавайся ў «партызаны»
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…