Categories: Фельетон

А бюджэт з БРСМ узгадняюць недарэм!

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая паведаміла, што, аказваецца, выкарыстанне бюджэтных сродкаў на развіццё сельскай гаспадаркі і рыбалоўства трэба ўзгадняць з… БРСМ!

Міністра сельскай гаспадаркі Апанавала зранку злосць. Таксама злыя, як аўчаркі, Намеснікі. Падстава ёсць:

У іх настрой такі паганы,
Бо не зацверджаны бюджэт.
А значыць, марна строіць планы,
Тым больш выконваць іх як след.
Бюджэт прадуманы, празрысты,
Па ўсіх канонах неблагі:
Найлепшыя спецыялісты
Над ім высушвалі мазгі.
Яны прыйшлі да згоды ледзьве…
І канчатковы дакумент
Усё дазвання прадугледзеў:
Туды рубель, сюды працэнт.
Чыноўнікі, што зверху й знізу
На ўсіх прыступках галіны,
Паставілі, як кажуць, візу —
Бюджэт адобрылі яны.
І абласныя выканкамы,
І самы значны камітэт,
І камітэт нягеглы самы —
Усе ўхвалілі той бюджэт.
Чаму ж міністр шалеў ад злосці?
Глузды напружвалі дарэм,
Бо неўспадоб у лічбах штосьці
Кіраўніку БРСМ.
Не хоча ставіць злыдзень візы,
А значыць, не дае дабра.
О, як абрыдлі ўжо капрызы
Уяўнага таго «бугра»!
Напэўна, ведаюць і дзеткі:
Пустое месца той саюз.
А кіраўнік пыхлівы гэткі,
Нібыта ён — казырны туз.
А ўсё чаму?
Бо той суполцы
Сам прэзідэнт надаў вагу.
Хоць месца ёй на барахолцы,
Але, як бачна, гне ў дугу
Міністра сельскай гаспадаркі
І дадае яму праблем.
Звярнуўся ён да сакратаркі:
— Ты пазвані ў БРСМ,
Скажы, каб іхні заправіла
Як найхутчэй сюды прыпёр.
Яна, канешне, пазваніла
І запрасіла вельмі міла.
А як інакш? Такі «бугор»!
Не дасць, магчыма, хтосьці веры,
А для мяне дык не сакрэт:
Нагою расчыніў ён дзверы
У міністэрскі кабінет
І заявіў яшчэ з парога:
— Не падпішу бюджэт такі,
Бо ў ім заган і хібаў многа.
Яго кляпалі вахлакі!
— Вы ў сельскай гаспадарцы — дока?
Вы ў рыбнай гаспадарцы — хват? —
Міністр прыжмурыў хітра вока,
Насмешлівы ў яго пагляд.
Узвіўся лідар «камсамольскі»:
— Ва ўсім ёсць навыкі ў мяне!
Хоць я і з горада — не з вёскі,
Ды спец і ў гэтай галіне!
Выдатна, скажам, са свініны
Умею смажыць шашлыкі.
У межах усяе краіны
Наўрад ці майстар ёсць такі.
Люблю таксама сёрбаць юшку,
Тым болей — на рачной вадзе.
І асабліва пад чакушку
Уежна юшка мне ідзе…
— Пераканаў! Пры добрай чарцы
Мы ўсе харошыя спяцы
Не толькі ў сельскай гаспадарцы…
Цяпер давай звядзём канцы:
Якія ж ты папраўкі-змены
Унесці хочаш у бюджэт?
Бадай, твой вопыт несумненны
Пазбавіць нас ад многіх бед…
Прыўзняўся лідар «камсамольскі».
— Я ўсё зраблю за пяць мінут!
Патрэбна ў ім паставіць коскі:
У гэтым месцы… тут… і тут.
— Ну ты глядзі: і праўда быстра!
Я думаў, будзе «гемарой»…
І цэлы тыдзень у міністра
Быў вельмі радасным настрой.
Вось так знялі праблему гэту.
І ўсім нам ісціна відна,
Што без БРСМ бюджэту
Была б хана
Ці грош цана.
* * *
Пераканаліся цяпер вы:
БРСМ — аўтарытэт!
А ёсць жа ў нас яшчэ рэзервы,
Каб бездакорным быў бюджэт:
Хай уплываюць на міністра
З «бээрэсэмам» заадно
Сабакаводаў таварыства
І клуб аматараў кіно…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Міліцыянераў — цьма. Можа, кормім іх дарма?

Не той «навар» дае даляр

«Уласнай» вуліцай герой незадаволены парой….

На парадзе для нас самы раз унітаз

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023