Categories: Фельетон

Куды падзелі ўсё-ткі ад дармаедаў сродкі?

У якасці падатку «на дармаедства» бюджэт краіны атрымаў 15,6 мільёна рублёў. Прэзідэнт паабяцаў, што ўсе гэтыя сродкі будуць накіраваны на патрэбы дзяцей… «Еўрарадыё» пацікавілася, ці так гэта. Усе апытаныя кіраўнікі райвыканкамаў паведамілі, што да дзяцей грошы не дайшлі…

Улада праліла святло На з’яву: «Дармаеды — Для ўсёй краіны нашай зло, З-за іх — і нашы беды.

Прычым жыве такім жыццём
Не толькі бомж прапіты…
Мы іх падаткам абкладзём,
Хай плацяць паразіты!
А грошы тыя — знай, народ! —
Мы накіруем дзецям.
Жыццё гаротнае сірот
Хоць трохі мы расквецім.
Ім гэта радасць прынясе…»
Тым словам нашы людзі
Паверылі, хоць і не ўсе:
«А можа, так і будзе?»
Павысіўся аўтарытэт,
Давер узрос да ўлады.
Больш у кагосьці дармаед
Не выклікаў спагады.
І вось «эфіру каралі»
Празнаць рашылі ўсё-ткі:
На дзетак сапраўды пайшлі
Ад дармаедаў сродкі?
Адказы ім кіраўнікі
Давалі не адразу.
З іх кожны быў негаваркі,
Спярша замест адказу,
Нібыта злоўлены акунь,
Глытаў паветра ротам:
— Ну… гэта… грошы мы пакуль
Не аддалі сіротам…
Выходзіць, пугай па вадзе
Калісьці ляснуў Бацька,
І дзецям не перападзе
Ні шакалад, ні цацка…
* * *
Далі мы дзеткам цацак шмат,
Усмак яны паелі.
А дзеткам тым — па пяцьдзясят,
І кожны — пры партфелі…
Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Не можа і хлапчук вясковы казу адрозніць ад каровы…

Уражвае спіс адказных за «міс»

Жадаюць нашыя бабулі, каб іх пачулі, прыгарнулі

Вярнуў чужую рэч — гара зляцела з плеч

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023