Падчас нядаўняй сустрэчы з міністрам замежных спраў Індыі беларускія чыноўнікі сядзелі з блакнотамі, а індыйскія — са смартфонамі.
Трымцелі нашыя чыны, Прэм’ер глядзеўся, быццам лёкай, Калі наведвалі яны Міністра ў Індыі далёкай.Ім выпадае не штодзень
Кудысьці выправіцца ў госці.
У нас са збытам справы дрэнь,
Дык, можа, ўдасца сплавіць штосьці
У гэты нехлямяжы край,
Дзе гадзяць вуліцы каровы…
Таму галоўнае, бадай, —
Правесці годна перамовы.
«Праблем, — так думалі, — у нас
Быць на сустрэчы не павінна,
Бо мы не нейкі Гандурас,
А прамысловая краіна.
З прагрэсам крочым у нагу!
У нас адны навінкі робяць!
У Індыі, ў сваю чаргу,
Набудзем мы якую дробязь…
Як лялькі, нашы трактары,
Камбайны, МАЗы, самазвалы —
Вазі, што хочаш, і ары,
І думай, што гешэфт удалы,
Бо гэта ўсё ж не нейкі хлам.
І соль павінны ўзяць індусы.
Для іх наогул як бальзам
Такія нашыя спакусы…»
Нарэшце ўселіся за стол
Міністр і ўся міністра світа,
І можна ўжо пад пратакол
Размову пачынаць нібыта.
На стол для запісаў-пазнак
Індусы выклалі смартфоны,
А іх міністр цвіце, як мак,
Бо перспектывамі натхнёны,
Харошым будзе плён… Але
Убачыў раптам: для работы
Чынушы нашы на стале
Паклалі ручкі і блакноты.
Імпэт міністра тут жа згас,
І твар наморшчыўся міжволі…
* * *
Не набылі нічога ў нас.
Ну, акрамя калійнай солі…
Алесь Няўвесь
Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:
А за фальшывы дар пакутуе святар
Куды падзелі ўсё-ткі ад дармаедаў сродкі?
Не можа і хлапчук вясковы казу адрозніць ад каровы…
Уражвае спіс адказных за «міс»
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…