Categories: Фельетон

Пенсіянеры, сцяг у рукі! Абыдуцца без вас унукі

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац адобрыў ініцыятыву мінскай бабулі. Яна прапанавала стварыць групы пенсіянераў, якія выяўляцьмуць недахопы ў гандлі, сачыць за правільнасцю парковак і г.д. А пра ўсе парушэнні будуць паведамляць «куды трэба».

Бабуля, адуванчык Божы, Паслала мэру свой зварот: Змагацца з хібамі паможа Старэчы доблесны народ;

Пенсіянераў — да халеры,
І ў іх яшчэ не згас імпэт,
Таму маглі б пенсіянеры
Карысць прыўнесці ў гэты свет.
Былі ў бабулі прапановы
Канкрэтныя, як хлеб і соль.
Старэчы люд, маўляў, гатовы
Узяць грамадства пад кантроль.
Напрыклад, хтосьці ў пераходзе
Нам прадае свае харчы.
Ды гэта ж проста жах дый годзе,
Народа вораг ён, лічы!
Ці, скажам, нехта іншамарку
Нахабна ставіць на газон.
Яму патрэбна даць па карку,
Каб не губіў прыроду ён.
Не плаціць цэлы год падаткі,
Хаця кватэру здаў, сусед.
Грабе рублі — і анігадкі!
А ўраду думай пра бюджэт.
Такіх зламыснікаў нямала,
І не адзін навокал хіб.
Пенсіянеры слаць сігналы
Належным органам маглі б.
А той, хто трэба, прыме меры,
Як кажуць, злыдня страсяне…
Зварот той зацікавіў мэра,
Падумаў ён: «Чаму б і не?»
Не памыліўся клёк ягоны,
Бо ўсім вядома: заўсягды
Былі ў грамадстве як шпіёны
Бабулі нашы і дзяды.
На лаўках, быццам мухаморы,
Сядзяць ад самае зары
І добра ведаюць «філёры»
Усё, што робіцца ў двары.
Яны разгледзець могуць хутка
(Іх немагчыма ўвесці ў зман!):
Вунь тая дзеўка — прастытутка,
А гэты хлопец — наркаман.
Дык і якія ж перспектывы
Для іх адкрыюцца цяпер,
Калі, так мовіць бы, і «ксівы»
Сваім «шпіёнам» выдасць мэр!
Сачыць за ўсім з трайным імпэтам
Пачнуць бабулі і дзяды,
Не спыняць іх ні спёка летам
І ні зімою халады.
Пенсіянеры, несумненна,
І ўдзень сачыцьмуць, і ўначы.
І то дастойная замена
Тым, хто пад грыфам «стукачы»
У міліцэйскія паперы
Запісаныя дзе-нідзе.
Бясплатна ім пенсіянеры
Сігналы слацьмуць кожны дзень!
Не будзе ўжо і Дзяржкантролю,
У небыццё адыдзе ён,
Бо тую ж выканае ролю
Пенсіянераў легіён.
Няма сумнення ў нас, што штаты
Скароцяць падаткавікі,
Бо мецьмуць кампрамат багаты —
Выпісвай штрафы ў дзве рукі!
Парадак ладзіць у сталіцы
І іншых «органаў» гайня.
Дык давядзецца пацясніцца,
Пенсіянеры — ім раўня.
Ну а самім пенсіянерам
Мне хочацца сказаць якраз:
Услед за нашым слаўным мэрам
Мы вам, сябры, бязмежна верым,
На вас усе надзеі ў нас.
Як кажуць, вам і сцяг у рукі!
Вышэй трымайце гэты сцяг!
Абыдуцца без вас унукі —
Выходзьце дружна на прасцяг!
Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Няхай жывуць бабры і знікнуць махляры!

Паставіла мытня падножку: «Прапусцім ці жонку, ці кошку»

Навагодняя шаткаванка

Каму — валюта, каму — пакута

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023