На Гомельскім лікёра-гарэлачным заводзе «Радамір» знікла 47 тысяч пляшак гарэлкі.
Здарэнне — проста жах, дый годзе! Хоць бі, як кажуць, у набат, Бо на лікёрачным заводзе Гарэлкі знікла вельмі шмат.Калі на пляшкі перавесці,
Дык лік на тысячы ідзе.
Яны знайшлі прытулак дзесьці —
Вядома гэта й гламаздзе.
Дык на заводзе дзень каторы
Шныралі зграяй следакі:
Перавярнулі папак горы
І ўсе абшасталі куткі,
Каб зоркі ўпалі на пагоны.
Хоць і выказвалі імпэт,
Ды, як ні прыкра, пінкертоны
Не выйшлі на злачынны след.
Яны не паслабляюць хваткі,
Запал пакуль што не астыў…
Не дзіва, што рабіў здагадкі
Увесь заводскі калектыў.
І пасля змены, і ў курылцы
Выказваўся рабочы клас,
Чыё ў пушку, як кажуць, рыльца,
Куды падзеўся той запас.
Вось і на гэты раз жавалі
Адно і тое ж мужыкі.
І варыянты ўсе — на шалі:
Найбольш праўдзівы з іх які?
Спярша для ўсіх была пацеха,
Сказаў адзін мужык калі:
— Жанкі з разлівачнага цэха
Піць больш, чым трэба, пачалі.
Яны ў абед на грудзі бралі
Раней па чарачцы адной,
Цяпер жа з песняй нашы «кралі»
Ідуць дадому з прахадной.
Ды на яго зірнулі колка,
А потым паднялі на смех:
— Не выжлукціць такую колькасць
І транспартны мужчынскі цэх!
Дый пад сумнеў паставіць можна,
Што столькі вып’е ўвесь завод,
Хоць будзе па бутэльцы кожны
Штодзённа заліваць у рот.
— І дзве ў сябе заліць магу я,
Дый тры залью — і хоць бы хны…
А потым версію другую
Гурмой разгледзелі яны.
Магчыма, грузчыкі й ахова
Злачынны зладзілі хаўрус,
За прахадную паспяхова
Выносілі бясцэнны груз,
Затым жылі — не зналі гора,
Пускалі ў продаж з-пад палы.
Мог столькі выпіць цэлы горад,
Бо ён усё-ткі немалы…
Абмеркаваць былі гатовы
З магчымых версій не адну,
Ды хтосьці самы мудры словы
Убіў у іхнія галовы
Цвіком апошнім у труну:
— Плявузгаеце вы без толку.
Тут рабацягі ні пры чым.
Каб вывезці гарэлкі столькі,
Патрэбны фуры, цягачы.
Дык набяруся я нахабства,
Здагадкі выкажу свае:
Гарэлку сцібрыла начальства,
Хоць кажа, што яно не п’е…
Алесь Няўвесь
Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:
Пенсіянеры, сцяг у рукі! Абыдуцца без вас унукі
Няхай жывуць бабры і знікнуць махляры!
Паставіла мытня падножку: «Прапусцім ці жонку, ці кошку»
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…