Грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» падало ў ЦВК прапановы аб зменах у выбарчым заканадаўстве: удзел у выбарах прапаноўваецца зрабіць не правам, а абавязкам усіх беларусаў, якім споўнілася 18 год. За няўдзел — штраф і нават пазбаўленне права займаць пасаду ў дзяржаўных структурах.
Як ні рвуць чынушы глоткі, Як ні цісне ўладны прэс, Ды да выбараў усё-ткі Людзі трацяць інтарэс.Лепш зрабіць работу дома,
Не губляць дарэмна час,
Калі загадзя вядома,
Хто абраным будзе ў нас.
Хай шчыруюць дэмакраты,
Праяўляюць свой імпэт,
Ім не тое што ў Палаты —
Не папасці ў райсавет.
Іх і ў турмы садзяць часта,
Як разявяць дужа рот…
Дык да выбарчых участкаў
Не спяшаецца народ.
І хоць чуецца бравада,
Але радасці няма:
Захад пляцкае, што ўлада
Выбіраецца сама.
Што ж рабіць?
Парой вясновай
Халуі-паслугачы
Ёй, уладзе, прапановай
Парашылі памагчы.
Вось што выдала «прыслуга»:
Аддавацьмуць галасы,
Калі будзе ўжыта пуга,
Бы ў мінулыя часы.
Каб на выбарчыя ўчасткі
Шыбаваў мясцовы люд,
Так бы мовіць, трэба пасткі
Нам расставіць там і тут.
Скажам, нехта несвядомы
На участак не ідзе,
Спіць або гуляе дома.
Хай акажацца ў судзе,
Дзе яго чакае кара —
Штраф ці нават сутак пяць.
Хоць і мулка ўсё ж на нарах,
Ды таксама можна спаць.
Ці надумаў, скажам, бурны
Дзень правесці кіраўнік:
Не падаўся ён да урны,
А паехаў на пікнік.
Потым будзе сам не рады,
Локці ён кусацьме аж,
Як турнуць яго з пасады
За падобны сабатаж.
Селянін або рабочы
(Звыклы наш электарат)
Слёзы выверне на вочы,
Як дадуць яму пад зад.
І ў сталіцы, і ў райцэнтрах
Годны вынік мы дадзім:
Будзе яўка — сто працэнтаў,
Можа, нават сто адзін!
* * *
Вось такая прапанова…
Ну а я ў сваю чаргу
У ідэю дадаткова
Свой уклад зрабіць магу:
Хай паскуд, што будуць хорам
Нам плявузгаць пра байкот,
Суд агрэе прыгаворам:
У турму на дзесяць год!
Алесь Няўвесь
Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:
Хай бы дэпартаменты вымерлі, як маманты
Разлічваў дзед на блуд і страціў грошай жмут
Кульнуўшы лішку, аблапаў мішку
Браканьер пайшоў у лес і ў гушчар дрымучы ўлез…
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…