Славуты ў мінулым футбаліст Дыега Марадона падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама» і стаў старшынёй праўлення клуба, ён будзе ўладальнікам 20 працэнтаў акцый.
Мне прыступіць да фельетона Няпроста — і чашу я чуб, Бо сам Дыега Марадона Уважыў беларускі клуб.Чаму няпроста? Буду шчырым:
Гуляў калісьці я ў футбол,
І Марадона быў кумірам —
Па полі лётаў, як арол!
Я лётаць так таксама марыў
Яшчэ з дзіцячае пары
І гэтак біць, каб ад удараў
Стагналі аж варатары.
(Хоць да яго прэтэнзій многа.
Адна калісь была такой:
Ён гол забіў «рукою Бога»,
Як сам сказаў, —
Сваёй рукой.
Яшчэ сцвярджаюць, што Дыега
Заўжды карміўся наркатой,
Таму, маўляў, так хутка бегаў,
Фінты круціў з прычыны той.)
Ды ён для многіх быў кумірам,
Бо мала гэткіх Марадон.
І хоць не стаў гулец эмірам,
Не мільярдэр арабскі ён,
Аднак жа акцыі «Дынама»
Набыў. Чаму? Бо грош цана
Камандзе гэтай, скажам прама,
І ёй вось-вось была б хана.
Запоўняць чашу стадыёна
Заўзятары каманды ўсе,
Бо цвёрда вераць: Марадона
Нарэшце поспех прынясе;
Накшталт Мадрыда, Барселоны
Цяпер для свету будзе Брэст
Пры дапамозе Марадоны.
Граміцьме ўсіх
БАТЭ замест!
Аднак тутэйшым футбалістам
Чамусьці веры ўсё ж няма,
І, як калісьці, прыкрым свістам
Іх будзе «радаваць» гурма.
Трымцецьме, пэўна, абарона,
Бяда чужым варатарам,
Калі на поле Марадона
Выходзіць будзе ў Брэсце сам.
* * *
Дыега — гэта вельмі добра.
Славуты футбаліст! Але
Футболу нашаму, падобна,
Не дапаможа і Пеле…
Алесь Няўвесь
Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:
Ён быў бы самым знаным героем-партызанам
Хто агітуе за байкот, таго ў турму на дзесяць год!
Хай бы дэпартаменты вымерлі, як маманты
Разлічваў дзед на блуд і страціў грошай жмут
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…