Categories: Фельетон

За крэсла і канапу дырэктар браў на лапу

Былы дырэктар вытворчасці «Папраўчая ўстанова № 5» (калонія ў Івацэвічах) абвінавачваецца ў атрыманні хабару ў суме 207 365 еўра ад прадстаўніка французскай кампаніі «за рашэнне пытанняў, звязаных з пастаўкай мэблі», якую выраблялі зняволеныя.

Не толькі злодзеі-бандыты Свой тэрмін бавяць у турме. Народ рукасты, майстравіты, А часам і таленавіты Бывае ў шэрай той гурме.

І калі возьмецца за справу,
Каб адагнаць самоту прэч,
Дык хоць на знаную выставу
Вязі адразу ж тую рэч.
І мэбля, што рабілі зэкі,
Ішла, як кажуць, нарасхват.
Яны ж не бездары-няўмекі,
Дый часу для работы шмат.
Куплялі нават у Парыжы
Канапу, стол ці гарнітур.
І тым не менш дырэктар хіжы
(А ён яшчэ і самадур)
«Даваў у косці» небаракам,
Незадаволена бурчэў:
— Прадукцыя парою з бракам,
Рабіць патрэбна лепш яшчэ!
А сам лятаў на перамовы
У Лондан, Вену і Парыж,
Дзе чуў заўжды падзякі словы.
Ну а банкетамі паміж —
І Луўр, і Эйфелева вежа,
І Сена, і Булонскі лес…
Да мэблі зэкаўскай замежжа
Вялікі мела інтарэс —
З ажыятажам ён мяжуе.
Дырэктарскі ўзбудзіўся клёк,
І ён французскаму буржую
Празрысты выказаў намёк:
— Каб мець харошую канапу,
Што зэкі нашыя збяруць,
Патрэбна трохі даць на лапу.
Ды і не трохі, а будзь-будзь!
Інакш другім, — сказаў дырэктар, —
Усё аддам — вялікі свет…
Незадаволена і з крэктам
Буржуй палез у партманэт…
Яшчэ не раз даіў француза
Дырэктар
І ў сваёй машне
Замежных грошай меў ад пуза —
Раней не бачыў столькі ў сне.
Ён верыў: будзе шыта-крыта,
Яму не страшны чорт любы.
І па-ранейшаму, нібыта
Нявольнікі — яго рабы,
Ён разяўляў на зэкаў зяпу:
Маўляў, няўмекі, лайдакі.
У рэшце рэшт на тую «лапу»
Дзядзькі надзелі кайданкі.
Цяпер яго чакаюць зэкі,
Каб залыгаць у свой кагал.
І мецьме ён не толькі здзекі,
Калі не выкажа запал.
Таму імпэт пакажа гэткі
І дасць такога дыхту ён,
Што гарнітуры й табурэткі
Купляцьме ў нас і Вашынгтон.
Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Ці гатовы мы на здзекі дзеля ўласнае бяспекі?

Дык хто ж цяпер у нас падыме жылкамгас?

Выйшаў голым на балкон… Ці здзівіў кагосьці ён?

Ці праб’юцца ў чэмпіёны з дапамогай Марадоны?

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023