Categories: Фельетон

У чыноў такі дрэс-код, што не ўпішацца народ

Жыхар Брэста ў жнівеньскую спёку па пільнай справе прыйшоў у аблвыканкам, аднак ахоўнік яго не прапусціў, бо мужчына не адпавядаў дрэс-коду: ён быў у шортах, майцы і красоўках.

Як на вуліцы спякота — Хоць тады ў лядоўню ляж. І хадзіць усім ахвота Не на працу, а на пляж.

Дый якая ў спёку праца
Ля станка або стала?
Людзі мусяць распранацца,
Часам нават дагала.
І не грэх заглыкаць піва
У кафэ ці ў гаражы.
І глядзяць на гэта крыва
Толькі існыя ханжы.
Што дзяцюк пайшоў у шортах
Да чыноўнікаў — не ўздзіў.
Не ў злінялых і пацёртых —
Ён учора іх купіў.
Майка новая таксама,
І красоўкі хоць куды.
У будынку выканкама
Стрэў ахоўнік малады.
— Ты чаму, — спытаў, — раздзеты
Да начальства, дзядзька, прэш?
— На дварэ такое лета,
Што пацее нават плеш!
Тут цяпер, лічы, Гаваі —
Не ратуе нават цень.
У касцюме не ўтрываю,
Стану вугалем за дзень.
Дый у тым няма крамолы,
Што не ў смокінгу прыйшоў…
— Ты б яшчэ з’явіўся голы —
Во было б для нашых шоу!
Ты ж не ў Варне каля мора,
Не на Кіпры, абармот.
Нат «шарашкіна кантора»
Сёння мае свой дрэс-код.
І дадаў сурова-строга:
— Тут салідны выканкам!
Дык ідзі сваёй дарогай,
А інакш у карак дам.
А ахоўнік той — граміла.
І па выглядзе відно:
Можа й праўда даць у рыла.
І дзяцюк сказаў адно:
— Перакрыў ты шлях народу…
Каб сюды не перла голь,
Вам яшчэ, апроч дрэс-коду,
Трэба ўвесці фэйс-кантроль…
* * *
А прыйшлося б бачыць воку
Інцыдэнт другі крыху,
Каб дзяцюк у тую спёку
Завітаў у кажуху.
Што б рабіў ахоўнік гэты?
Ці паслаў бы «злыдня» нах?
Ён усё-такі адзеты,
Ён не ў майцы, не ў трусах.
Не адправілі б, вядома,
«Парушальніка» ў турму,
Але, мусібыць, дурдома
Не пазбегнуць бы яму…
Алесь НЯЎВЕСЬ

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Зазірнуў куды не след і агледзеў «туалет»

Мы й не ведалі, што тут пад кантролем нават блуд

З-за закускі рэвізоры засталіся не ў гуморы

З сучаснага народнага гумару

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023