«Что оставалось делать? Лечь в постель, укрыться с головой и ждать. Рано или поздно все это должно было кончиться»
Давно не писала мне Тамара Владимировна Коляда из Воложинского района. Дело в том, что у нас изменился номер городского телефона, и она не могла мне позвонить. А потом, когда все прояснилось, прислала очередное исследование деревенской (и не только) жизни. Я не оговорился, это действительно исследование.
Хочу только напомнить, что познакомились мы с Тамарой Владимировной еще в середине 90-х. Тогда по вине врачей погиб ее муж. А я об этом написал. Так завязалось знакомство. С тех пор много раз я получал от Тамары Владимировны письма. Полные тонких наблюдений и сарказма. В чем не раз могли убедиться и наши читатели.
* * *
«Сёлетні год нельга назваць лёгкім з-за кліматычных умоў. З вясны не было дажджу, таму ўраджаем нельга пахваліцца. Пшаніца не вырасла, таму нават і не змалацілі, проста зааралі, а ўсё астатняе мізэрнае. Але як-небудзь перажывём, бо для нас гэта не ўпершыню.
Памятаеце, у мінулым годзе я вам пісала, што для нашай радні жнівень з’яўляецца месяцам нешчаслівым і «чорным». На вялікі жаль, гора не абышло нас і ў гэтым годзе. Не стала майго дваюраднага брата Аляксандра, які пайшоў з гэтага жыцця 27 жніўня. Яму было толькі 62 гады, але пасля сябе пакінуў добрую светлую памяць. Сам ён быў з тых людзей, якія мала гавораць, але вельмі шмат рабяць. І для ўсей нашай радні быў надзейнаю апораю ў цяжкія хвіліны, заўсёды дапамагаў, чым мог. Таму ўсім нам спатрэбіцца час і цярпенне, каб перажыць гэтае гора.
Прыватнае будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства № 161, дырэктарам якога быў Шыла Аляксандр Філіпавіч, заўсёды было лепшым у горадзе Жодзіна. Ён пабудаваў шмат дамоў, школ і дзіцячых садкоў, пакінуў пасля сябе добрую памяць не толькі родным, але і ўсім людзям».
* * *
«Хачу таксама падзяліцца сваімі некаторымі разважаннямі пра сучаснае жыццё на вёсцы.
Ёсць у мяне добры сусед Андрэевіч. Больш дзясятка гадоў назад пераехаў з горада з жонкай у бацькоўскую хату. Рукі мае залатыя, трымае добрую гаспадарку. Зараз яму за 75, таму кароўку прадалі, перайшлі на коз. І так і свінні ёсць, і куры, і трусоў трымае. Кажа так: «Грэх жыць у вёсцы і не трымаць скаціны…» Вельмі любіць чытаць. Раней з бібліятэкі не вылазіў. Але зараз бібліятэку ў нас закрылі, таму раз-пораз мы абменьваемся кнігамі з сваіх бібліятэк альбо абмяркоўваем прачытанае з газет і часопісаў.
Вось і нядаўна ён завітаў да мяне і адразу пачаў: «Слухай, вось ты разумная жанчына, патлумач мне, чаму так атрымліваецца?» Аказваецца, у газеце прачытаў, што «сабрана і перапрацавана больш за 400 тон макулатуры. Вось і прыўшоў да мяне з пытаннем: «Чаму так? Калі я з лесу прыцягну галля без пісьмовага дазволу, то я ўжо шкоднік. А калі столькі лесу «зглушылі» на макулатуру, то гэта ўсё законна?»
Ну што тут сказаць? Я таксама гэтага не разумею. Заўсёды людзі ашчадна адносіліся да лесу. Летам выкарыстоўвалі сухое галлё, ці як іх у нас называюць, «лаўжы». Імі карысталіся для прыгатавання ежы для скаціны, і гэта было правільна, бо не трэба было губіць лепшыя дрэвы. Зараз, каб нешта прынесці з лесу, патрэбен дазвол, а гэта лішняя цяганіна, патрэбна ехаць у лясніцтва і г.д. Таму наш сасновы бор, што быў месцам адпачынку для душы, цяпер завалены бураломам, і ні ягад, ні грыбоў ужо не збярэш. Афіцыйна ж лічыцца, што «лес гэта не парк, таму ўсё павінна ісці на ўраджайнасць глебы…»
Альбо нядаўна размаўлялі мы з ім пра тое, што ў краіне плануецца будаваць «гарадкі будучага». Хто яго ведае, што з гэтага атрымаецца. У нашай вёсцы, напрыклад, пакуль не было статуса аграгарадка, існавалі школа і дзіцячы садок. Зараз іх зачынілі (аптымізіравалі), бібліятэку таксама закрылі, таму раз у месяц прыязджае «бібліёбус». Я, напрыклад, прасіла прывезці кнігі Сяргея Даўлатава, а для сына — Пятра Праскурына, але іх ужо з паўгода так і не могуць прывезці. Вось мы і разважаем з суседам: «Пошта ў нас пакуль працуе, ёсць ФАП, то пры будаўніцтве «гарадка будучага» іх у нас, бадай, таксама аптымізіруюць …»
* * *
«Згадзіцеся, калі дзяржава — гэта людзі, то атрымліваецца, што я — гэта дзяржава. Дык вось пра сваё, «дзяржаўнае».
Больш дваццаці год мы жывём у канцы вёскі. І ўжо прызвычаіліся да таго, што трэба мірна суіснаваць не толькі з людзьмі-суседзямі, але і з жывёламі, птушкамі, насякомымі і г.д. І ўжо ніхто не кідаецца ў паніку, калі раз-пораз вужы запаўзаюць да нас на двор альбо ў хату. Нават унук Мікалай, якому 3,5 года, ведае, што трэба ўратаваць жабу альбо не забіваць павука. І ўсё ж жыццё каля лесу мае свае нюансы. Таму вырашана было абнесці падворак сеткай, а для сабакі (нямецкая аўчарка) зрабіць шчыльны вальер. Але і гэта не ўратоўвае нас ад праблем. Летась 15 лістапада сярод белага дня ў двор пралезла ліса і пранікла да сабакі. Канешне, ён яе задушыў. Было ж нам клопату, бо ліса па выніках аналізаў аказалася шалёнай. Ледзьве ўратавалі мы сабаку. Канешне, я звярнулася з пытаннем у адпаведныя службы з просьбай аб тым, каб папярэдзіць такія выпадкі. Па сутнасцi, трэба накладваць каранцін. Але калі я звярнулася з просьбай да галоўнага ўрача ў ветстанцыю, то ён адразу паставiў мяне на месца: «А что вам это даст?». Я зразумела, што нікому я не патрэбна, а таму і тэму няма чаго падымаць.
І вось як вынік такой бяздзейнасці: ужо сёлета, 23 жніўня, зноў жа сярод белага дня прыйшла ліса, пралезла ў двор (ніяк не можам зразумець як) і зноў пачала лезці да сабакі ў будку. Зноў жа давялося вызываць егера, пасля валтузіцца і дапамагаць забіць яе (страляць нельга ў населеным пункце). І як вынік — ліса зноў аказалася шалёнай. Міжволі пачынаеш хвалявацца: а што, калі ў наступны раз ёй задумаецца напасць на нас? Дзе шукаць паратунку? Паляўнічым, як мне патлумачылі, зараз страляць лісаў нявыгадна. Вось я і думаю: каму ж тады было выгадна зменшыць пагалоўе дзікіх кабаноў? Аддалі загад знішчыць і адстрэлiць за кароткі перыяд. Атрымліваецца, што я і мае дзеці не людзі…»
* * *
«Зараз тэлевізар уключыш — гавораць пра перспектывы развіцця краіны, у газетах — тое ж самае. А я іншы раз пачынаю сумнявацца: у якой жа краіне жыву я? Пра якія перспектывы ідзе гаворка, калі сыну, напрыклад, не могуць выплаціць зарплату? Бо арганізацыі, у якой ён працуе, калгасы павінны аддаць каля 90 мільёнаў грошай. Ды іх ніколі ніхто не аддасць па той простай прычыне, што аддаць няма чым. Калі ў мінулыя гады калгасы разлічваліся хоць зернем, то сёлета няма і зярна. І ніхто не хоча ўзяць на сябе адказнасць за тое, што дапушчаны памылкі, з-за якіх цяпер павінны пакутаваць простыя рабочыя людзі. І цягнецца гэта ўжо шмат год.
Праўда, у нашым раёне змянілася кіраўніцтва, аднак людзі ўжо не вераць, што нешта зменіцца да лепшага. Ды як тут паверыш, калі кіраўнікоў арганізацый сталі набіраць праз аб’явы ў газеце!
Вось такія ў нас перспектывы на будучае…»
* * *
Тамара Владимировна прислала еще и два любопытных документа. Стоит их процитировать. Первый документ, как я понял, является выдержкой из речи президента. Итак: «Согласно Конституции страны президент в своей предвыборной программе оглашает этот курс. Люди, исходя из этого, голосуют. И никому не позволено обманывать людей. То, что мы людям обещали, а правительство было создано именно под этот курс, тот курс и должен проводиться. И главное в нашей политике — народ.
Это никакой не популизм. Я всегда это говорил и говорю. В противном случае нам в этой стране делать нечего.
Люди — это главное».
А вот еще один интересный документ. Районная газета дала такое объявление:
«Воложинскому районному исполнительному комитету на вакантные должности требуются: заместитель председателя райисполкома, курирующий вопросы ЖКХ и строительства; заместитель начальника управления сельского хозяйства и продовольствия по механизации; директор ОАО «Воложинский льнокомбинат; директор КУП «Воложинский РКБО»; руководитель ГУП «Воложинское ПМС; заведующий сектором животноводства в управление сельского хозяйства и продовольствия райисполкома».
Начинал я работать журналистом в районной газете. Потом были еще две районные газеты, одна в Беларуси, другая на севере СССР. Всякое приходилось там читать. Но такого объявления, зуб даю, что-то не припомню…
Поскольку Тамара Владимировна упомянула любимого моего писателя Сергея Довлатова, то в конце хотелось бы процитировать и его. Это «Заповедник». Вот как он заканчивается: «Выпивка кончилась. Деньги кончились. Передвигаться и действовать не было сил.
Что мне оставалось делать? Лечь в постель, укрыться с головой и ждать. Рано или поздно все это должно было кончиться. Сердце у меня здоровое. Ведь протащило оно меня через сотню запоев.
Мотор у меня хороший. Жаль, что нету тормозов. Останавливаюсь я только в кювете…
Я укрылся с головой и затих. В ногах у меня копошились таинственные липкие гады. Во мраке звенели непонятные бубенчики.
По одеялу строем маршировали цифры и буквы. Временами из них составлялись короткие предложения. Один раз я прочел:
«Непоправима только смерть!..»
Не такая уж глупая мысль, если вдуматься…»
Читайте также:
Куда мы пришли? Туда, где были…