Прадстаўніца БРСМ на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прапанавала падчас будучага перапісу насельніцтва дарыць кожнай сям’і дзяржаўны сцяг. «Гэта добрая ідэя, мы не проста падумаем, а рэалізуем яе», — адказаў прэзідэнт.
Калі наш Бацька Лукашэнка Прыйшоў да юных, маладых, Адна БРСМа «членка» Ідэю выказала ўслых:— Пакуль што моладзь без ахвоты
Ідзе ў рады БРСМ.
Не ўсе ў краіне патрыёты!
А хто-ніхто й зусім нацдэм!
Каб самі мы і дзеці-ўнукі
Нарэшце выйшлі на прасцяг,
Патрэбна кожнаму
У рукі
Нацыянальны выдаць сцяг!
Дык калі ў раз чарговы будзем
Народ наш перапісваць мы,
Сцягі разнесці варта людзям —
Ва ўсе хацінкі і дамы.
— Якая правільная думка! —
Усклікнуў Бацька. —
Мне ўспадоб!
Калі б раней пра сцяг датумкаў,
Усё зусім інакш было б,
Мы пачуваліся б няблага.
Да сімвалаў у люду сверб!
Таму народу мала сцяга —
Дадзім мы кожнаму і герб!
* * *
Юнацтва згадваецца міла,
Хоць быў і беспрасветным час…
Ідэалогіяй карміла
Улада колішняя нас.
Натхнялі лозунгі, плакаты
І пераходныя сцягі,
І адыходзілі зарплаты,
Здавалася, на план другі…
Краіна зараз не такая,
Не тыя ў нас цяпер часы.
Заместа сцяга люд чакае
Па кілаграму каўбасы…
Алесь НЯЎВЕСЬ
Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:
«Вораг здохне няхай, мы ж патрапім у рай!»
Праўду выказаў святар — атрымаў пад дых удар
Не абдзяляе Бацька ўвагай і ўвесь народ частуе дзягай
У нас павінны педагог варочаць гной і класці стог
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…