Categories: Фельетон

А для кагосьці свята, калі палае хата

У Слуцкім раёне гарэла хата. 15-гадовы школьнік спрабаваў дастаць з полымя гаспадара, а пяцёра дарослых людзей давалі яму парады, здымалі ўсё на мабільныя тэлефоны…

Былі на працы жыхары, Калі гарэла хата, І сцены, лезучы знутры, Агонь лізаў заўзята.

Яшчэ не прагучаў набат,
Не зваў усіх на гора,
Таму людзей было няшмат
Ля хаты той — пяцёра.
Ніводзін з іх не «суперстар» —
Амаль што маладзёны,
І каб на памяць зняць пажар,
Дасталі тэлефоны.
Назаўтра ім у Інтэрнэт
«Кіно» пакласці можна.
Няхай пабачыць цэлы свет,
Няхай пахваліць кожны.
Пабольш бы толькі там агню —
Было б зусім дарэчы.
Ды крык парушыў цішыню —
Пранізлівы, хлапечы:
— Згарыць у хаце гаспадар!
Крычаў адчайна гэтак,
Прыбегшы першым на пажар,
Сусед — хлапчук-падлетак.
Па ўсім відаць, разлічваў ён,
Калі забіў трывогу,
Што ўсё-ткі нейкі маладзён
Памкнецца на падмогу.
Але дарэмным быў спадзеў
На «племя маладое»:
Ніхто з прысутных не хацеў
У пекла лезці тое.
Ім, зрэшты, кадраў і такіх
Для Інтэрнэта хопіць.
І дзверы сам у той жа міг
Адкрыў адважна хлопец.
Агонь і дым дыхнулі ў твар,
І не відно нічога.
Ды, дзякуй Богу, гаспадар
Ляжаў каля парога.
І з пекла хлопец павалок
Ахвяру-небараку,
І крыкі чуліся здалёк:
— Давай! Харошы ракурс!
І злагадна, і ўразнабой
Варочалі «мабілы».
Ахвяру выцягнуў герой,
Хоць ледзь хапіла сілы.
І шкадавалі, не сакрэт,
І дзеўкі, і мужчыны,
Што развіваўся той сюжэт
Не больш чым тры хвіліны…
* * *
Якая можа быць мараль,
Калі ў людзей на мэце
Не ўчынкі смелыя, на жаль,
І не заслужаны медаль,
А лайкі ў Інтэрнэце…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Хай бы дроў прывёз не Дзед, а мясцовы сельсавет

Грошай мала ці няма, ды не хочуць браць дарма

Каб не супярэчыць закону, павесь не партрэт, а ікону

Жывуць як след палякі, а мы — як небаракі

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023