Як навесці марафет, каб усё было як след
Калі ў Баранавічах рыхтаваліся сустрэць прэзідэнта, гораду надавалі прыстойны выгляд. Некаторыя недахопы схавалі пры дапамозе маскіровачнай сеткі (да прыкладу, менавіта так «схавалі» занядбаную ферму паблізу гіпермаркета «Карона»). Магчыма, хтось не знае недзе, Для нас жа з вамі не сакрэт: Як прэзідэнт кудысьці едзе, Дык там наводзяць марафет.
Там рамантуюць пабудовы
І ставяць новыя платы.
Чыны мясцовыя гатовы
Абапал фарбаваць кусты!
«Сляды замесці» цяжка ўсё-ткі,
Бо недахопаў розных — цьма.
Дый адшукаць патрэбна сродкі,
Якіх ці мала, ці няма.
І як жа быць з праблемай гэткай,
Каб не разгледзеў Бацька дно?
Ды проста вырашылі сеткай
Чыны прыкрыць сваё «га…но»!
Прайшло на гэты раз удала,
Пазбеглі ў горадзе бяды —
Ад Бацькі ўсім не перапала.
Ды так бывае не заўжды.
Нядаўна быў разнос суровы,
Калі наведаў Бацька Шклоў,
Дзе, «бы ў Асвенцыме», каровы.
Дык у чыноўнікаў галовы
Ураз зляцелі з плеч далоў!
* * *
І ёсць падстава для высновы.
Каб не разбітым быць ушчэнт,
Калі кудысьці ў раз чарговы
Захоча раптам прэзідэнт
Нанесці свой візіт рабочы,
Дык што чыноўнікам рабіць?
Усё, што Бацьку рэжа вочы,
Ці падарваць, ці разбамбіць.
Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:
Прэстыж паставіўшы на кон, прыдумалі яны закон…
Надзея ў іх цяперака, што выручыць Амерыка
Сярод знаёмых і сяброў нямала птушак і звяроў
Залішнія ў судзе дэбаты: папаў туды, дык вінаваты