У студзені многія жыхары Маладзечна скардзіліся кіраўніцтву прадпрыемства «Камунальнік» на тое, што на вуліцы Францыска Скарыны не прыбраны снег. У красавіку яны атрымалі адказ, што снегу больш няма.
Сігнал трывожны, несумненна, Што паступіў у жылкамгас: — На вулцы снегу па калена, Тут не праедзе нават «МАЗ»!Сумёты ў нас на тратуары,
І то не скончыцца дабром!
Сказаў з хітрынкаю на твары
Дыспетчар мудры:
— Прыбяром!
Ён далажыў начальству ўсё-ткі
Пра снег зляжалы, векавы,
Але пачуў адказ кароткі:
— Ай, не бяры да галавы!
Ні грэйдэры, ні самазвалы
Не пацягнуліся туды,
Хаця былі яшчэ сігналы,
Што падавалі «знак бяды».
Ужо дажджы лінулі з неба,
Вясна ў разгары…Жылкамгас
Рашыў, што на сігналы трэба
Нарэшце людзям даць адказ.
Здзівіў усіх сваім адказам:
«Дала нам клопату зіма,
Ды справіліся гэтым разам.
Пабачце: снегу больш няма…»
Ну што тут скажаш?
Смех дый годзе!
Як дакучае снег ці хлам,
Не жылкамгасу, а прыродзе
Даверыцца патрэбна нам.
Вясной вада цячэ бясконца,
Няўтульнай робіцца зямля,
Аднак няўрымслівае сонца
Яе падсушыць спакваля.
Улетку ўсюды смецце, вецце,
Ды паступова, пакрысе
Перагніе яно ці вецер
Па наваколлі разнясе.
Увосень лужы, гразь і слота
Бяруць усю зямлю ў палон,
Ды толькі гэтае балота
Мароз пасля «скуе ў бетон».
Прырода служыць нам узорам —
І падмяце, і прыбярэ.
Галоўнае ж — як некаторым,
Зарплату ёй плаціць не трэ…
Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:
Адклалі скальпелі і шпрыцы, каб босу збудаваць святліцы
Як навесці марафет, каб усё было як след
Прэстыж паставіўшы на кон, прыдумалі яны закон…
Надзея ў іх цяперака, што выручыць Амерыка
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…