Дык як жа да шчасця дарогу пракласці?
Пяты год запар Беларусь траціць пазіцыі ў сусветным рэйтынгу шчасця: з 81-га месца апусцілася на 156-е… Хаця дапякаюць нягоды І цяжка падняцца з калень, Ды цешацца людзі заўсёды Надзеяй у заўтрашні дзень.
Калі ж не здараецца дзіва,
А шлях на зыходзе зямны,
«Хоць жыцьмецца дзецям шчасліва», —
Усё ж спадзяюцца яны.
І нас, беларусаў, таксама
Не песціў бязлітасны лёс.
Ды як бы жыццё ні крамсала,
Ды колькі б ні вылілі слёз,
Мы верылі: выпадзе ўсё-ткі
Нам шчасця зямнога чуць-чуць,
А дзеці (не тое што продкі!)
Наогул як след зажывуць,
Мінуюць іх беды-напасці.
Выходіць жа наадварот:
Чым болей мы крочым да шчасця,
Тым меней шчаслівы народ.
Здаецца не горшым «учора»,
Хоць мала харошага там…
* * *
Нямашака большага гора,
Як дзеці зайздросцяць бацькам…
Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:
Паспрыялі нашым і чужым: «выканалі хуткасны рэжым»
Нарэшце жылкамгас на скаргі даў адказ…
Адклалі скальпелі і шпрыцы, каб босу збудаваць святліцы
Як навесці марафет, каб усё было як след