Старшыня «Беллегпрама» Таццяна Лугіна заявіла, што яна мяркуе звярнуцца да ўрада, каб ён урэгуляваў продаж тавараў праз крамы «сэканд-хэнд».
Для «Беллегпрама» — проста драма, Бо небяспечны канкурэнт Няўзнак з’явіўся ў «Беллегпрама», І гэта — крамы «сэканд-хэнд».Апошнім часам крамы тыя
Растуць, як восенню грузды.
Яны ніколі не пустыя,
І нават чэргі ёсць туды.
Чаму ж людзей змаглі завабіць
Абноскі тыя, сэканд-хэнд?
Бо малавата грошай, мабыць,
Бо абнасіўся люд ушчэнт.
Таму над «Беллегпрамам» — хмары,
Яшчэ й згушчаюцца яны,
Бо беларускія тавары
Люд не купляе з-за цаны.
І кіраўніца «Беллегпрама»,
Як наймудрэйшая з кабет,
На гэты конт сказала прама:
— Каб папаўняўся наш бюджэт,
Каб не з’яўляліся ў ім дзіркі,
Патрэбна гэты сэканд-хэнд,
Так мовіць бы, узяць за шкіркі
Як вельмі шкодны элемент.
І з гэткай слушнай прапановай
Я выйду, мусібыць, ва ўрад.
Павінна мера быць суровай,
Іх трэба «асадзіць назад»!
* * *
Я зразумець магу кабету:
Чым шавяліцца кожны дзень,
Лепш канкурэнтаў зжыць са свету,
Залезці ў нашую кішэнь.
Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:
Конь чалавеку не раўня, ды сябрам выбраў бы каня
Дык як жа да шчасця дарогу пракласці?
Паспрыялі нашым і чужым: «выканалі хуткасны рэжым»
Нарэшце жылкамгас на скаргі даў адказ…
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…