Перш за ўсё хачу павіншаваць калег і стваральнікаў хрысціянскага інфармацыйнага парталу Krynica.info — пяць гадоў для краіны «праваслаўных атэістаў» нямала!
Вядомы палітык і актыўны аўтар парталу Павел Севярынец падрабязна распавёў якім, быў гэты шлях. Не гледзячы на распаўсюджаны міф пра так званыя талерантнасць і памяркоўнасць беларусаў, канкрэтны досвед сведчыць, што далёка не заўсёды гэта можна лічыць пэўнай нацыянальнай дамінантай.
Калі ў першыя гады існавання парталу, цікавасць да яго набліжалася да 20-ці тысяч наведвальнікаў штодзённа, то сёння яна складае лічбы на парадак меншы. Галоўная прычына, на погляд Паўла, палягае менавіта ў тым, што людзі аддаюць перавагу навінам сваёй канфесіі і мала цікавяцца падрабязнасцямі жыцця іншых.
А яшчэ сярэднестатыстычны наведвальнік больш захапляецца паведамленнямі «жоўтага» кшталту, чым тым, што складае сутнасць хрысціянскага светапогляду. Як зрабіць гэтыя навіны больш прывабнымі для чытача — адна з мэт імпрэзы, якая на мінулым тыдні адбылася ў офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў. Цікавых ідэй прагучала нямала, але, на мой погляд, лагічна пра гэта пісаць пасля іх рэалізацыі, а не дэкларацыі.
Сёння ж хочацца сказаць перш за ўсё пра людзей. Пра першага рэдактара Анатоля Шырвеля, сучаснага кіраўніка Максіма Гацака і яго спадарожніцу па жыцці і пакліканню Надзею, якая аздабляе партал якаснымі фота, пра згаданага Паўла Севярынца і яго цудоўную жонку Вольгу. І шмат пра каго яшчэ, бо ўжо пяць год патрэбная і вельмі карысная справа трымаецца на іх поўным энергіі імпэце.
А ў апошні час яшчэ і на абсалютным валанцёрстве, што наўрад ці можна лічыць правільным. Я разумею, што хрысціянскае пакліканне трымаецца ў тым ліку і на гэтым, але лічу, што ў такой высакароднай справе павінна быць не толькі дабрачыннасць…
Александр Томкович, Минск-Ракутёвщина-Минск
Читайте также:
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…