Categories: Политика

Юрась Меляшкевіч: Я хачу, каб Курапаты сталі месцам прабачэння, супакаення, узаемаразумення

Юрась Меляшкевіч у апазiцыйным асяроддзі асоба добра вядомая. Больш за тое, многія называлі яго ледзь не патэнцыяльным лідарам іншадумства, які ў будучым можа стварыць уладзе вялікія праблемы. Усё кардынальна змянілася з таго моманту, як пачалі кіпець страсці вакол Курапатаў.

Юрась Меляшкевіч паспрабаваў знайсці пэўны кампраміс з уладальнікамі рэстарана «Поедем, поедим» і нават пагадзіўся прыняць ад іх грошы.

Сёння дзіды пачынаюць ламацца зноў. Юрась пагадзіўся на гэтую размову.

Аляксандр Тамковіч

— Няма сумневу, што, калі Меляшкевіч пайшоў супраць пануючай у апазіцыі інфармацыйнай плыні, ён добра разумеў, што імгненна ператворыцца з ідэйнага паплечніка ледзь не ў ворага. І тым не менш адпаведны крок быў зроблены. Чаму?

— Таму што я цалкам не згодны з тым пасылам, з якім там дзейнічае апазіцыйны актыў. Я бачу, як успрымаюцца Курапаты, да чаго прыводзяць пэўныя дзеянні. Тыя ж канфлікты, напрыклад. Я не лічу Курапаты прывабным месцам для падобных рэчаў. Канфлікты ў Курапатах могуць вітаць толькі тыя, хто там і страляў. Маецца на ўвазе злачынная камуністычная ідэалогія.

Для мяне вельмі важна, каб людзі зразумелі, што гэта за месца. Не праз гвалт, насілле, сутычкі. Я хачу, каб гэта месца стала месцам прабачэння, супакаення, узаемаразумення. Каб больш падобныя трагедыі ніколі не паўтараліся.

А ўся раз’юшанасць, якая пануе вакол Курапатаў на працягу многіх месяцаў , паказвае, што дагэтуль дамінуе пэўны дактрынізм, нежаданне бачыць і слухаць іншых.

І яшчэ.

Прыватная ўласнасць — вельмі важная рэч, гэта база, індыкатар, які паказвае, паважаем мы іншую асобу ці не. Размова не толькі пра маёмасць, але і ўласнае жыццё. Усім сваім шляхам бальшавікі даказвалі — пазбаўляючы чалавека маёмасці, яны вельмі лёгка могуць пазбавіць яго жыцця.

Супрацьстаянне ў Курапатах вельмі падобнае на тое, як некалі бальшавікі падумалі пра майго прадзеда і забілі яго, бо ў іх не было ніякай павагі да таго, што чалавек сваёй працай зарабляе нешта на гэтым свеце.

— Наколькі я ведаю, у Курапатах не раз гучалі спрэчкі вакол мэтазгоднасці самой будоўлі. Некаторыя сцвярджалі, што будаваць было нельга ад самага пачатку…

— Так, але гэта зараз…

Нешта не памятаю гарачых спрэчак раней. Калі пачыналі будаваць рэстаран, бурных пратэстаў не было і блізка. Значыць, тады ўсё было не вельмі спрэчна…

Так, апазіцыянеры пісалі лісты, хадзілі па кабінетах чыноўнікаў, але ніхто не лёг пад бульдозер і не спыніў будоўлю. Чаму? Магчыма, таму, што ўсе былі занятыя асабістымі палітычнымі праектамі.

— А як адносна пытання наконт грошай уладальніка рэстарана?

— Так, я сустракаўся з Леанідам Зайдзесам. Мы дамовіліся, што калі для Курапатаў мажліва зрабіць нешта годнае, то мы павінны зрабіць гэта максімальна адкрыта, публічна, празрыста. Толькі праз цалкам законны перавод грошай на мэты, якія абазначаны ў дамове.

Я прапанаваў адпаведны бюджэт, дзе былі падрабязна распісаныя накірункі фінансавання, і пералічыў, што канкрэтна будзе зроблена. Для пашырэння памяці, стварэння неабходных дакументаў і ўзаконьвання народнага мемарыяла.

Зайдзес адзначыў, што гэта менавіта тое, што ён хоча.

— То бок, абвінавачанні наконт таго, што «Меляшкевіч прадаўся», абсалютна беспадстаўныя?

— Так. Але іншага я і не чакаў. Частка апазіцыйных актывістаў палічылі маю ініцыятыву непрымальнай і назвалі яе здрадай.

Я не магу забараніць іншым людзям думаць па-іншаму, успрымаю іх такімі, якія яны ёсць. Спадзяюся, гэтыя людзі зробяць тое ж самае і адносна мяне.

Яны ведаюць, што я сумленны чалавек і не буду рабіць нічога, што нашкодзіць справе.

Вельмі шкада, што ўлады адмовілі нам у працы па пашпартызацыі мемарыяла, бо гэта самае галоўнае з таго, для чаго і задумваліся перамовы з Леанідам Зайдзесам.

Калі б была згода ўласнікаў, улады і Мінкульта, на мой погляд, мы б дасягнулі кампрамісу, але беларускім уладам ён не патрэбны. Уладам патрэбны канфлікт у Курапатах, і яны яго свядома стымулююць.

З пункту гледжання здаровага сэнсу на месцы курапацкага апазіцыйнага актыву я б пераключыўся з пікіроўкі з рэстаратарамі на змаганне за тое, каб улады зрабілі належнае — пашпартызавалі мемарыял і надалі яму законны статус. Сёння той абсалютна не абаронены.

— Магчыма, таму і ўзнікаюць думкі ператварыць месца катавання ледзь не ў зону адпачынку…

— Могілкі бываюць рознага фармату. Не бачу нічога дзіўнага альбо ганебнага ў тым, каб для стомленых людзей рабіліся лавы, а наша смецце збіралася ў урны. Любы праектыроўшчык пра гэта падумае перш за ўсё.

Значна больш турбуе іншае — эстэтычны бок выканання праекта і яго сэнсавая нагрузка. Сутнасць Курапатаў мы згубіць не павінны ні ў якім разе. Гэта месца нацыянальнай трагедыі, памяці, замірэння.

— Рэстаран усяму гэтаму не перашкаджае?

— Думаю, не.

Рэстаран бы мог перашкаджаць толькі ў адным выпадку — калі б ствараў задужа вялікую светлавую і гукавую нагрузку для гэтай тэрыторыі.

Пасля адпаведнага прадпісання пракуратуры я не бачыў нi аднаго пацверджання парушэння. А тое відыё, што падарожнічала ў інтэрнэце, было зроблена за межамі рэстарана.

Правакатараў, людзей, якія хочуць разбурыць шлях да паразумення, вельмі шмат, і трэба быць да гэтага гатовымі. Трэба браць на сябе адказнасць працягваць перамовы, бо іншага выйсця няма.

Для тых, хто іх зрывае, не важна прыслухоўвацца да іншых. Для іх важна толькі навязваць сваю кропку гледжання.

Па вялікаму рахунку, улады робяць тое ж самае, што і некаторыя апазіцыянеры — навязваюць свой сцэнарый.

— Меляшкевіч страціў шмат сяброў?

— Сяброў я не страчваю ніколі. Адзінае, што заўважыў — змены ў вачах і паводзінах некаторых паплечнікаў. А яшчэ — імкненне крытычна настроеных апазіцыйных актывістаў пачуць мае аргументы. Яны не пагаджаліся, але слухалі. На мой погляд, сам гэты факт — ужо перамога.

— А паплечнікаў стала больш?

— Нечакана, але маімі аднадумцамі сталі спецыялісты абазванай сферы. Напрыклад, археолагі, якія добра разумеюць сутнасць Курапатаў.

Я крыху здзівіўся, але міфаў тут створана неверагодна шмат. У тым ліку і намі, супольнасцю нацыянальна арыентаваных людзей. Як я цяпер разумею, гэтыя міфы даволі небяспечныя, бо маюць пад сабой глебу банальных домыслаў. Толькі пазбавіўшыся іх, мы зможам данесці праўду пра жудаснасць масавых рэпрэсій. Не праз лічбы, а праз сам факт, бо забойства нават аднаго чалавека — страшны, агідны ўчынак.

Александр Томкович

Читайте также:

Правда Анны Канопацкой

Сергей Возняк и «русский мир»

«Я совершал ошибки, но я не торговал убеждениями»

Во имя справедливости

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023