Categories: Фельетон

Патрымаеш чысты ліст — ты амаль што экстрэміст

Актывістка Анастасія Гусева разам з Дзмітрыем Паліенкам сфатаграфаваліся з чыстым лістом паперы на фоне будынка Заводскага РУУС г. Мінска. Гусеву затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Неўзабаве суд спыніў справу. Калі ж актывістка паспрабавала абскардзіць дзеянні міліцыі ў пракуратуры, дык адтуль атрымала адказ, што яна парушыла правілы пікетавання.

Мне ўжо й пісаць даўно абрыдла (Бо я пісаў разоў пад сто), Што ў нас міліцыя, як быдла, Людзей хапае нізашто.

Часцей — за лжывыя пікеты.
Тым больш правучыць суд як след,
Як пакладзе «нацдэм адпеты»
З пікета фота ў Інтэрнэт,
Дзе ён, нацдэм, стаіць з плакатам,
А на плакаце тым — «Далоў!»
(Каб быў нацдэм за шкіркі ўзятым,
«Мянтам» не трэба многа слоў.)
Прыйшло на розум актывістам,
Якія вечна ў барацьбе:
«Мы пастаім з плакатам чыстым.
Няўжо міліцыя зграбе
І потым справу нам прышые,
Калі трымацьмем чысты ліст?
Ці атрымаем мы па шыі,
Як той бандыт ці экстрэміст?»
І з тым «плакатам» сталі смела
Не недзе збоку змагары,
А ля самога райаддзела:
Хапай, міліцыя, бяры!
Эксперымент нахабны гэткі
Спачатку плёну не прынёс.
Калі ж яны на сайце Сеткі
Змясцілі здымак, горкі лёс
Чакаў, канешне, маладзёнаў —
Заканапацілі ў астрог.
Але не ўсё пайшло будзённа
(Як быццам воўк у лесе здох):
Суддзя не даў чамусьці веры,
Што быў парушаны закон:
Бяскрыўдны чысты ліст паперы,
І не нясе пагрозы ён.
«Мянты», вядома, не ў гуморы…
Што ж змагарам рабіць цяпер?
«Хай слова скажуць пракуроры! —
Такі ў «нахабнікаў» намер. —
Хай возьмуць тых «мянтоў» за шкіркі,
Хай пакараюць іх, калі
Нам адбіваць не сталі ныркі,
Але ў астрог завалаклі
І дабіваліся пакоры…»
«Нахабнікі» — не вахлакі.
Бо хто такія пракуроры?
Нібыта ў рэчцы шчупакі.
Яны прыняць павінны меры,
Калі зарваліся зусім,
Шалеюць міліцыянеры
(Сказаць іначай — карасі),
Невінаватых шлюць за краты.
Спадзеў іх марным быў, аднак.
«А вы ўсё роўна вінаваты, —
Ім даў адказ адзін «шчупак». —
Не варта вам было з паперай
Стаяць і сноўдаць дзе не след.
Таму, лічу я, поўнай мерай
Вы атрымалі за пікет…»
Нікога бэсціць не бяруся,
Ды вывад просіцца такі:
Бяда, калі ў адным хаўрусе
І карасі, і шчупакі.
* * *
Калісьці час ганебны схлыне,
У Лету кане смехата,
І ў рэшце рэшт жыццё ў краіне
Пачнецца з чыстага ліста…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Замест сабакі слыннай масці махляр сумеў свінню падкласці

А хто ж дабіўся перамогі, як «морды білі» педагогі?

Годная ідэя, як падужаць «змея»

Дэпутацкай працы плён — адмысловы самагон

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023