TOP

Усё ў нас могуць педагогі! І нават будаваць дарогі…

На нарадзе ў адной са школ г. Баранавічы прадстаўнік мясцовай улады прапанаваў настаўнікам «скінуцца» на рамонт гарадскіх дарог па 10 рублёў. Адна з настаўніц выказалася так: «Абрыдла ўжо «скідвацца» то на Чырвоны Крыж, то на латарэі…» Нам вядома: педагогі, Як улада дасць наказ, Так бы мовіць, рукі ў ногі І бягуць «акучваць» нас.

І на выбарчых участках,
І калі ўрачысты сход,
Бачыць іх найболей часта
Наш знявераны народ.
Словам, сённяшняй уладзе
Прадаліся з галавой.
Каб застацца на пасадзе,
Здаць гатовы гонар свой.
Для народа гэта — здрада.
Ды трываюць, балазе
Загружаць улада рада
Тых, хто спраўна воз вязе.
Іхні побыт не раскошны,
Плаціць ім урад няшмат,
Выграбае ж грош апошні
З іх нішчымніцкіх зарплат:
На дзяржаўную газету
Падпісацца раяць звыш,
І з сямейнага бюджэту
Грош бярэ Чырвоны Крыж;
Дый «ОСВОД», лічы, чаўрэс —
Варта даць яму чуць-чуць;
Нават ім на латарэі
Трэба трохі адшчыкнуць.
А цяпер і на дарогі
Патрабуюць «кінуць грош».
І загад начальства строгі —
Як да горла востры нож.
Аддавай купюры-знакі,
Што да смерці прыбярог!
Хоць не мае з іх усякі
Легкавік для тых дарог…
* * *
Нас чакае лёс убогі,
Далягляд у нас пусты,
Калі будуць педагогі
Класці вулкі і дарогі,
Будаваць для іх масты…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Не знойдзем лекаў днём з агнём — лячыцца зёлкамі пачнём

Зажылі б мы лепш у два разы, каб вырошчваў Бацька гарбузы

Гэта мэта райсавета: каб была адна газета

Патрымаеш чысты ліст — ты амаль што экстрэміст

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.