Categories: Фельетон

Усё ў нас могуць педагогі! І нават будаваць дарогі…

На нарадзе ў адной са школ г. Баранавічы прадстаўнік мясцовай улады прапанаваў настаўнікам «скінуцца» на рамонт гарадскіх дарог па 10 рублёў. Адна з настаўніц выказалася так: «Абрыдла ўжо «скідвацца» то на Чырвоны Крыж, то на латарэі…»

Нам вядома: педагогі, Як улада дасць наказ, Так бы мовіць, рукі ў ногі І бягуць «акучваць» нас.

І на выбарчых участках,
І калі ўрачысты сход,
Бачыць іх найболей часта
Наш знявераны народ.
Словам, сённяшняй уладзе
Прадаліся з галавой.
Каб застацца на пасадзе,
Здаць гатовы гонар свой.
Для народа гэта — здрада.
Ды трываюць, балазе
Загружаць улада рада
Тых, хто спраўна воз вязе.
Іхні побыт не раскошны,
Плаціць ім урад няшмат,
Выграбае ж грош апошні
З іх нішчымніцкіх зарплат:
На дзяржаўную газету
Падпісацца раяць звыш,
І з сямейнага бюджэту
Грош бярэ Чырвоны Крыж;
Дый «ОСВОД», лічы, чаўрэс —
Варта даць яму чуць-чуць;
Нават ім на латарэі
Трэба трохі адшчыкнуць.
А цяпер і на дарогі
Патрабуюць «кінуць грош».
І загад начальства строгі —
Як да горла востры нож.
Аддавай купюры-знакі,
Што да смерці прыбярог!
Хоць не мае з іх усякі
Легкавік для тых дарог…
* * *
Нас чакае лёс убогі,
Далягляд у нас пусты,
Калі будуць педагогі
Класці вулкі і дарогі,
Будаваць для іх масты…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Не знойдзем лекаў днём з агнём — лячыцца зёлкамі пачнём

Зажылі б мы лепш у два разы, каб вырошчваў Бацька гарбузы

Гэта мэта райсавета: каб была адна газета

Патрымаеш чысты ліст — ты амаль што экстрэміст

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023