Categories: Социум

Як не праспаць экакатастрофу?

Беларускае грамадства да гэтага часу застаецца па-за межамі глабальнага парадку дня абмеркавання кліматычных змяненняў. Увага да іх несувымерная той, што існуе ў свеце, асабліва краінах Еўрасаюза ці Паўночнай Амерыкі. Ці апраўданы гэты спакой?

Зямля патрабуе аховы

Ёсць недасяжны да разумення звычайнага грамадзяніна парадокс: пад аховай беларускай дзяржавы знаходзіцца 8,72% тэрыторыі. А ў суседняй Польшчы — больш за 29%.

І гэта пры тым, што шчыльнасць насельніцтва ў Польшчы (122,7 чал. на 1 км кв.) і, адпаведна, антрапалагічны прэс у 2,5 разы вышэйшы за Беларусь (47,9 чал. на км кв.). А ў некаторых рэгіёнах, напрыклад Магілёўскай вобласці, доля ахоўных тэрыторый у тры разы ніжэйшая за нацыянальны паказчык.

Прычым у апошнія гады ахоўныя плошчы скарачаюцца. Напрыклад, сёлета была зменшана прастора адзінага ў краіне Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Яшчэ больш драматычны лёс заказніка «Лебядзіны» ў Мінску.

Вады шмат, але яе не хапае

Яшчэ адна пільная праблема адаптацыі — забеспячэння воднымі рэсурсамі. Беларусы прызвычаіліся да думкі, што гэтакай праблемы для іх не існуе. У параўнанні з вострым дэфіцытам у суседніх Польшчы і Украіне — гэта сапраўды выглядае так. Аднак нават у Мінску далёка не ўсе жыхары маюць доступ да артэзіянскай вады. Што ўжо казаць пра вяскоўцаў, асабліва на Палессі, у басейне Нёмана. Сёлетняя засуха высветліла, што запыт на водныя рэсурсы з боку аграрыяў існуе.

Гарады душыць задуха

Аднак ці не найбольш складаная праблема — адаптацыя да кліматычных змен гарадскога асяроддзя. Палова жыхароў Беларусі (53,8%) сканцэнтраваная ў гарадах з насельніцтвам большым за 100 тыс. Кожны з гэтых гарадоў мае і падобныя, і свае індывідуальныя экалагічныя нюансы.

Праблема тут найперш у звышшчыльнай забудове. У яе выніку шчыльнасць насельніцтва ў Мінску (5683 чал./км кв.) вышэйшая, чым у Маскве (4925 чал./км кв.), Варшаве (3391 чал./км кв.), Кіеве (3481 чал./км кв.), Рызе (2059.5 чал./км кв.). А плошча Вільні (401 км кв. ) большая, чым Мінска (349 км кв.), пры насельніцтве (574 тыс. чал.) у тры з паловай разы меншым.

Дадам, што шчыльнасць насельніцтва ў Мінску ў чатыры разы вышэйшая за Пекін (1292 чал./км кв.), большая, чым у Шанхаі (3630 чал./км кв.) і набліжаецца да ўзроўню Ганконга (6732 чал./км кв.). Праблемы Мінска характэрныя і для абласных цэнтраў, у якіх шчыльнасць насельніцтва пераўзыходзіць паказчыкі шмат якіх еўрапейскіх сталіц.

Вырвацца за межы мегаполісаў

Зазначу: у буйных гарадах — сталіцы і абласных цэнтрах — сканцэнтраваны 41% насельніцтва Беларусі. Яны займаюць усяго 0,49% тэрыторыі краіны. І менавіта гарады адказныя за выкіды 75% парніковых газаў.

Яшчэ раз: Беларусь не самая населеная краіна. Тэрыторыі яе больш чым дастатковая для камфортнага рассялення ўсіх жыхароў. Аргумент недатыкальнасці ворнай зямлі, якой нібыта не хапае, — слабае апраўданне звышшчыльнай гарадской забудовы. На кожнага жыхара краіны яе прыходзіцца 0,6 гектара. Сусветны ўзровень у тры разы ніжэйшы.

На каго спадзявацца?

Перспектывы адаптацыі Беларусі да кліматычных змен выглядаюць дастаткова супярэчлівымі. З аднаго боку, нельга сказаць, што гэтае пытанне знаходзіцца па-за ўвагай уладных структур. Але галоўным лабістам прыняцця новага заканадаўства выступае Міністэрства прыродных рэсурсаў, апаратная вага якога ў іерархіі ўладных структур далёка не самая вялікая. Не цяжка, напрыклад, спрагназаваць, чый пункт гледжання, яго ці Белэнерга, будзе вызначальным пры вырашэнні стратэгіі развіцця аднаўляльнай энергетыкі.

Палітычная сіла, адпаведная па вазе еўрапейскім «зялёным», адсутнічае не толькі ў парламенце, але і ў грамадстве. Спадзявацца на яе з’яўленне ў найбліжэйшай перспектыве наўрад ці магчыма. У сувязі з гэтым надзвычай вялікую ролю адыгрываюць знешнія гульцы — міжнародныя арганізацыі і праекты.

Аднак гэтая дапамога збольшага мае кропкавы характар і не можа цалкам замяніць сістэмную працу ўнутры краіны. Таму пытанне адэкватнага адказу Беларусі на выклікі глабальнага пацяплення застаецца адкрытым.

Перадрукавана з скарачэннямі. Поўны тэкст артыкула Паўла Церашковіча чытайце на сайце «Наше мнение»

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023