TOP

Былі на ланцугу мы, а пасля на шыі зацягнулася пятля

Малады мінчук у краме «Камунарка» заказаў гарбату на беларускай мове і пачуў ад прадавачкі: «Гаварыце па-руску, у нас дзве дзяржаўныя мовы». Калі маладзён абурана паведаміў пра гэта ў сацыяльнай сетцы, на яго з Расіі пасыпаліся абвінавачанні ў нацыяналізме і нават пагрозы накшталт: «Мы цябе знойдзем, мы цябе заб’ём, мы ведаем, дзе ты жывеш». Што ў нас манкуртаў ёсць багата, Мы ўжо не дзівімся, бадай. У рот не лезе ім «гарбата», Ім сагравае кішкі «чай».

Цураюцца бацькоўскай мовы
(Хоць кол на галаве чашы!)
І збэсціць бедную гатовы:
Яны, маўляў, не бульбашы.
Я б лішні раз іх не вярэдзіў,
Ды пустадомкаў з-за вугла
Цкуюць на мову і суседзі,
Каб адрадзіцца не змагла.
— Забудзь пра мову, —
шэпчуць гадка, —
Не ўзгадвай нат, што беларус.
І будзеш ты за гэта, братка,
Ласунак мець на перакус.
Табе дадзім мы газ дзяшовы
І нафту таннаю цаной.
Як сыты ты — не трэба мовы,
Нам будзе досыць і адной.
Вунь захацелі ж украінцы
Парваць, так мовіць бы, ланцуг,
Каб і ў сталіцы, і ў глыбінцы
Запанаваў «не рускі» дух,
Каб мова родная гучала.
Што ж атрымалася пасля?
Ім, украінцам, лепш не стала:
То быў ланцуг, цяпер — пятля…
Дык не ўздымай, як кажуць, бучу:
Або па-руску гавары,
Або, браток, маўчы ў анучу,
Трымай свой гонар унутры…
Мы сапраўды заткнулі глоткі,
«Ласункам» іх забілі мы,
Хаця з нябёсаў нашы продкі
Выказваюць дакор нямы.
Ды беларус адзін заўзяты,
Якога ахапіў адчай,
У краме папрасіў «гарбаты» —
Яму не ўсмак, напэўна, «чай».
Паны-наглядчыкі з Расіі
Адразу ж лямант паднялі.
— Як ён пасмеў? — загаласілі. —
Ды гэта ж бунт на караблі!
Ён распаўсюджвае заразу!
З-за аднаго яго са зла
Расія, мусіць, нафты й газу
Нам сёння танна не дала…
* * *
Чаму ж для рускіх мы — васалы
І пагражае нам Масква?
Бо галаву сваю мы самі
Засунулі
У пашчу льва.

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Дык помолімся, сябры, тыдні тры ў манастыры!

Падобны марафон чакае стадыён

Кантралёры: «Штось не так, калі часам спіць мастак…»

Здабыткам грош цана і без вайны вайна

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.