Шукальнікі справядлівасці

Пошук справядлівасці адбываецца ў свеце пастаянна. Нават у развітых дэмакратычных краінах здараюцца канфліктныя сітуацыі. Але там выйсці з іх дапамагае строгае выкананне законаў як грамадзянамі, так і дзяржаўнымі органамі. Калі гэтага няма, надыходзіць сацыяльны хаос.

Прыкладам чыноўніцкай мітусні ў рашэнні пытанняў сацыяльнай сферы можа служыць Беларусь. Пры аўтарытарызме справядлівасці ў грамадстве быць не можа. Правіцелю, каб утрымліваць узурпіраваную ўладу да смерці, трэба добра дагаджаць тым, ад каго гэта залежыць. У такіх падручных у яго ходзяць: вертыкальная чыноўніцкая каманда, сілавыя структуры (міліцыя, КДБ, спецпадраздзяленні, армія), дэпутаты, прыўладныя алігархі і буйныя бізнесоўцы, якія выконваюць ролю «грашовага мяха». Што тычыцца звычайных грамадзян, то ёсць падзел на «сваіх» і «чужых». Клопат скіраваны на тых, хто лаяльны да ўзурпацыі ўлады, астатнія — загнаны ў мізерную ўраўнілаўку, якая зневажае працавітых людзей. Каб пераканацца, варта глянуць на размеркаванне дзяржаўнага бюджэту. Усё — як на далоні!

Шукальнікі справядлівасці ў Беларусі дзеляцца на дзве антыганістычныя плыні. Масавая — гэта грамадзяне, пакрыўджаныя ўладай у самых розных сітуацыях. У маёй пошце лісты з усіх куткоў краіны, у якіх падрабязна, з канкрэтнымі дэталямі расказваецца пра бюракратычны маразм, начальніцкі дэспатызм і самадурства. Вось радкі пастаяннага чытача газеты «Снплюс» з Салігорска, які эмацыйна і праўдзіва дае ацэнку рэчаіснасці: «Шаноўны спадар Сяргей! Мы, мабыць, амаль равеснікі. Я даўно ўжо Вас адмеціў ад астатніх, бо Вы пішаце ад беларускага сэрца, а гэта можа ацаніць толькі падобны па паходжанні аднагодак. Вашыя думкі, развагі мне блізкія. Сённяшняе жыццё сумленнага чалавека заганяецца ў такое стойла, што хочацца некуды сысці, з’ехаць, збегчы».

Настроем безвыходнасці, песімізму, гнеўнага непрыняцця несправядлівасці напоўнены многія лісты людзей. Я выдатна іх разумею. Калі на працягу чвэрці стагоддзя нават дробныя чыноўнікі, сілавікі, не баючыся спагнання, пастаянна парушаюць законы, выяўляюць у стаўленні да звычайнага чалавека цынізм і нахабства, то грамадствам авалодваюць стомленасць і абыякавасць.

Народныя шукальнікі справядлівасці не могуць быць «вечнымі героямі». Весці ўпартае змаганне за праўду ва ўмовах беларускага аўтарытарызму не так проста, як гэта здаецца заходнім «дабрадзеям», якія сядзяць у прававых дзяржавах. Такія грамадзянскія дзеянні вымагаюць выключнай смеласці, высокага маральнага напружання і значных грашовых выдаткаў — на штрафы.

«Шукальнікі справядлівасці», якія знаходзяцца ва ўладзе і якіх я нездарма ўзяў у двухкоссе, складаюць плынь абсалютна меншую, але тую, што мае сілу, неабмежаваны адміністратыўны рэсурс. Дарэчы, калі б можна было яе вывучыць, то мы б жахнуліся ад таго, колькі кручкатворцаў займаецца бюракратычнымі хітрыкамі, падгонкай лічбаў, падтасоўкамі, прыдумкамі, фальсіфікацыямі або адкрытай хлуснёй. Таму і няма праўдзівай статыстыкі, дакладных лічбаў. Я маю на ўвазе не толькі парламенцкія і прэзідэнцкія выбары, якія сталі аб’ектам крытыкі сумленных замежных назіральнікаў і ніколі не сыходзяць з языка ў нашых людзей, але і безліч іншых працэсаў.

У дзяржаве, набітай пад завязку прэзідэнцкімі ўказамі, дэкрэтамі, даручэннямі, палажэннямі, інструкцыямі, якія заблытваюць не толькі спецыялістаў, але і сам чорт можа зламаць нагу, цяжка мець аб’ектыўны малюнак агульнага развіцця.

«Слугі народа» проста вылузваюцца са штаноў і спадніц, каб выдумаць нешта новае ў сэнсе забароны або абмежавання. Яны нібыта спаборнічаюць: хто ж выцягне болей грошай з кішэні насельніцтва разнастайнымі зборамі і штрафамі? Паралельна з Канстытуцыяй і законамі існуе яшчэ адна «заканадаўчая сістэма». Такое можа быць толькі ў аўтарытарнай дзяржаве.

Над уладнымі «шукальнікамі справядлівасці» стаіць той, каго яны старанна абслугоўваюць, дзеля каго вядзецца ўся мітусня. А правіцель спаборнічае з расійскім калегам У. Пуціным за першынство ў пабудове «социального государства». Прытым ён лічыць сябе пераможцам, бо раней пачаў казыраць словам «справядлівасць». Але пахвальба марная. Справядлівасці няма ні ў Беларусі, ні ў Расіі.

Герой кнігі вядомага амерыканскага пісьменніка Д. Апдайка «Бразілія» кажа: «Як толькі сацыялізм набудзе чалавечае аблічча, ён знікне — бах, і няма яго! Дыктатура пралетарыяту не можа сабе дазволіць чалавека ў ролі суб’екта — ёй патрэбны монстры ў вярхах і робаты ўнізе». Жыццё паказала, што і дыктатура аднаго чалавека прыводзіць да такога ж выніку.

Абодвум правіцелям даводзіцца публічна прызнаваць вялікія правалы ў функцыянаванні «социальных государств». У Расіі, дзе ў руках толькі трох працэнтаў насельніцва засяроджана 90% агульнага багацця, адначасова расце колькасць бедных людзей і мільярдэраў. Нават хітрая дзяржаўная статыстыка канстатуе: 20 мільёнаў чалавек існуюць на суму, якая ніжэй афіцыйнага пражытачнага мінімуму, 48,2% сем’яў маюць грошы толькі на ежу і адзенне. Пра гэта з неахвотаю, але гаворыць У. Пуцін.

А. Лукашэнка на нядаўнім з’ездзе праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў заявіў: «Пенсионная система в том виде, в котором мы ее сегодня видим, наблюдаем и используем, себя изжила».

Нічога сабе «адкрыццё»! Пра недасканаласць і несправядлівасць пенсійнай сістэмы на працягу 20 гадоў публічна гаварылі многія эксперты і простыя грамадзяне. Асабіста я прысвяціў праблеме дзясяткі матэрыялаў, пачынаючы з 1999 года. Але зруху не было. Нарэшце ўлада прачнулася, ачомалася. Ды чым усё скончыцца — невядома.

Лідар незалежнага прафсаюза РЭП Г. Фядыніч даў каментарый ініцыятыве правіцеля: «Просто сказать о пенсионной реформе и об уравниловке — это значит ничего не сказать. /…/ Сегодня независимо от того, какие отчисления человек (предприятие за него) делал в Фонд социальной защиты населения, какой у него был средний заработок … от этого размер пенсии совершенно не зависит. Пенсии усредняют — и свои реально заслуженные выплаты человек получить не может.

Сегодня в Беларуси вводить накопительную пенсию в тех условиях, в которых находится наша экономика, это то же самое, что плевать против ветра. Где людям взять деньги? У большинства не хватает денег от зарплаты до зарплаты.

Поэтому напрашивается вывод — нужно незамедлительно и поэтапно делать реформы в экономике: разбираться с госсектором, который неэффективен, с колхозами, в которые сумасшедшие деньги вливаются. Нужно сделать, чтобы нормально работала экономика. И только после этого можно начинать вводить накопительную пенсию».

Сучасная пенсійная сістэма — гэта заганны прадукт аўтарытарызму. Нават савецкі варыянт з многімі недахопамі быў нашмат больш справядлівым. Ва ўсякім разе людзей не падзялялі на «нашых» і «нянашых», пры роўных заслугах пенсіі не адрозніваліся ў 3 — 4 разы, як цяпер.

Мне даўно зразумела, што без палітычных перамен нельга забяспечыць ні рост эканомікі, ні ліквідаваць беднасць, ні ўсталяваць справядлівасць. Было б добра, каб гэта ўсвядомілі ўсе неабыякавыя жыхары Беларусі.

Сяргей Законнікаў

Чытайце таксама ў рубрыцы «Пункт гледжання»:

Кансервацыя застою

Гульбішчы нячысцікаў

«Клочок земли»

Ода стратэгіі

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023