Categories: Фельетон

Гісторыя з флагштокам тутэйшым выйдзе бокам

Гомельская ўлада вырашыла добраўпарадкаваць адну з плошчаў, устанавіўшы на ёй флагшток вышынёй 60 метраў і коштам амаль паўтара мільёна рублёў.А не так даўно Гомель праславіўся тым, што за 750 тысяч долараў там пабудавалі грамадскі туалет.

Чым над Сожам горад горды, Чым найбольш славуты ён? Тым, што часта б’е рэкорды, Як на Гульнях чэмпіён.

Вось, напрыклад, горад гэты
Слынным стаў на цэлы свет,
Як паведалі газеты
Пра грамадскі туалет.
З нас любому можа здацца,
Як зірне на каштарыс,
Што сарцір — нашкталт палаца,
Мае велічны абрыс.
Гаварыць ільга аб цудзе,
Ды чамусьці ўсё адно,
Выбачайце, кажуць людзі:
Грошы ўбухалі ў га…но;
Без сарціра, кажуць шчыра,
Абышліся б сёння мы,
Выканкам замест сарціра
Будаваў бы лепш дамы;
Як ні глянь, ва ўсякім разе
Дабрабыт наш не расце:
Не сядзіцца на ўнітазе,
Калі пуста ў жываце.
Недавольных туалетам
Вельмі многа жыхароў…
І хоць шмат праблем з бюджэтам
(Ён заўжды не будзь здароў),
Зноў ідэю нарадзілі
Кіраўнічыя мазгі:
Хоць праект не гэткі дзіўны,
Ды не меней дарагі.
Парашылі: мы павінны
Мець цяпер такі флагшток,
Каб на плошчы сцяг краіны
Бачным быў усім здалёк;
Ажыве адразу плошча
І аздобіцца пейзаж,
Калі вецер запалошча
Сцяг прыгожы самы наш;
А галоўнае, што вобласць
Выйдзе ўрэшце на прасцяг:
Працавацьмуць людзі добра,
Бо натхняць іх будзе сцяг;
Станем потым ганарыцца,
Гэткі маючы флагшток,
Пазайздросціць нам сталіца
І адчуе ў тым намёк…
Словам, «стаў праект на рэйкі»,
І мясцовыя чыны,
Безумоўна, не капейкі
Заўтра вытрасуць з казны.
Зноў казацьмуць у народзе:
— Баляванне ў час чумы!
Нам таго сарціра годзе —
Будавалі б лепш дамы…
* * *
Я ж магу дадаць пры гэтым:
Каб адчуць ідэй размах,
Трэба, каб над туалетам
Быў флагшток і ўзвіўся сцяг…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Лепш за ўсё для нас сягоння, каб гербом была Пагоня

Былі на ланцугу мы, а пасля на шыі зацягнулася пятля

Дык помолімся, сябры, тыдні тры ў манастыры!

Падобны марафон чакае стадыён

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023