Начальнік Рэчыцкага аддзялення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі паведаміў, што летась за прастытуцыю ў горадзе затрымалі пяць прастытутак, а сёлета — дзве. Кліентаў яны шукалі ў сацыяльнах сетках і бралі за паслугі ад 20 да 100 рублёў. Не грэбавалі і рэчамі. Адна са «жрыц кахання», напрыклад, запатрабавала купiць боты.
Як прабег вачыма зводкі Міліцэйскі капітан, Дык падумаў: «Мала ўсё-ткі Ёсць у горадзе путан.У сталіцы ў райаддзелы
Водзяць іх за раццю раць,
Мы ж за год мінулы цэлы
Затрымалі толькі пяць.
На кручку ў бягучым годзе
І наогул толькі дзве.
Гэта ж проста смех дый годзе!
Свет увесь інакш жыве…»
Капітан жа чуў пра гэта
(Дый для іншых не сакрэт):
Прастытуцыя — прыкмета,
Што народ жыве як след —
Хай сабе і не ў раскошы;
Не пустыя кашалькі,
Бо на жрыц кахання грошы
Ахвяруюць мужыкі.
«Ну а ў нас вялікі горад,
Дый раён жа немалы,
А на жрыц кахання голад.
Ад улады пахвалы
За паказчыкі не будзе, —
Гэтак думаў капітан. —
Скажа ўлада: нашы людзі
Жыць павінны трохі ў блудзе,
Бо з грашыма добры стан!»
Сапраўды: напрыклад, грошай
Многа круціцца ў Маскве:
Прастытутак там — як вошай,
А не нейкіх пяць ці дзве.
Так што можна цяпнуць гора,
Мне расклад такі не ў масць.
Варта збегаць да маёра,
Можа, ён параду дасць…»
Ход, канешне, вельмі ўдалы:
Пасівеў ужо маёр,
Так сказаць, мужык бывалы,
У аддзеле з даўніх пор.
Ён паслухаў капітана,
Як унука мудры дзед,
І сказаў:
— Не ўсё пагана,
І турбоціцца не след.
Як табе па прастытутках
Давядзе начальства план,
Дык для плана вельмі хутка
Назбіраеш ты путан.
Прастытуцыя, канешне, —
Гэта секс не задарма.
Хоць «прадажных» мала знешне,
Ды на самай справе — цьма.
Хоча кожная жанчына,
Хоць не ходзіць на панэль,
Каб мужчына нейкім чынам
Заахвоціў. У пасцель
Задарма кладуцца рэдка.
Хай не еўра ці рублі —
Ёй патрэбна хоць бы кветка,
Хоць бы штосьці ёй далі!
Часам нават мужа жонка
Не пускае да сцягна:
Не падарыць ён пярсцёнка,
Дык заўпарціцца яна.
За букеты, за банкноты
Аддаюцца нам жанкі…
— А ў мяне адна — за боты.
Пратакол я склаў такі.
— Во! І прыклад твой — дарэчы.
Як і ўсе жанкі, яна
Аддавалася за рэчы.
Дык і ў чым яе віна?
Тым не менш на дзеўку тую
Ты саставіў пратакол.
А душа не пратэстуе?
Колькі гэткіх навакол!
Быццам зорак, што на небе!
І падвёў рахунак ён:
— Назбіраеш пры патрэбе
Прастытутак легіён!
Капітан усклікнуў:
— Братка,
Як жа сам я не дапёр?
Будзе ўсё ў рабоце гладка!
Што сказаў яму маёр —
Быццам мёд-бальзам на раны.
— Калі мысліць так пачну,
Запісаць іх у путаны
Я змагу цераз адну!
* * *
Мне за опус дзеўкі-цёткі,
Мабыць, выкажуць дакор.
Тым не менш здаецца ўсё-ткі:
Мае рацыю маёр…
Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:
Гісторыя з флагштокам тутэйшым выйдзе бокам
Лепш за ўсё для нас сягоння, каб гербом была Пагоня
Былі на ланцугу мы, а пасля на шыі зацягнулася пятля
Дык помолімся, сябры, тыдні тры ў манастыры!
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…