Звяртаюся да вас з просьбай падтрымаць дзейнасць нашай арганізацыі. Як вы ведаеце, ТБМ 30 гадоў застаецца самай паслядоўнай у плане абароны дзяржаўнасці беларускай мовы.
Мы праводзім шмат мерапрыемстваў па папулярызацыі нашага роднага слова, у тым ліку і выдаём газеты, некалькі часопісаў, арганізоўваем канферэнцыі і шмат чаго іншага. Значная частка нашай дзейнасці праводзіцца ў сядзібе ТБМ па вул. Румянцава, 13. Гэты адрас добра вядомы кожнаму прыхільніку роднага слова. Мы не займаемся камерцыйнай дзейнасцю, мы цалкам валанцёрская арганізацыя. Таму мы не маем магчымасці зарабляць грошы, бо гэта супярэчыць Статуту. У той жа час у плане арэнднай аплаты мы не маем ніякіх палёгкаў, плоцім вялікія грошы.
Да чарговага з’езда, які прызначаны на 18 кастрычніка, мы не можам адмовіцца ад цяперашняй сядзібы. Тым больш што яна памятае першых старшыняў — любімых нашых пісьменнікаў — Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна. Мы вельмі разлічваем на вашу падтрымку. Сродкі можна пералічыць па рэквізітах, пазначаных ніжэй. Загадзя ўдзячныя ўсім, хто адгукнецца!
Старшыня ТБМ Алена Анісім
Унёскі можна пералічыць на рахунак:
ТБМ BY84BLBB30150100129705001001 BIC BLBBBY2X у аддзяленні №539 ААТ «Белінвестбанка» УНП 100129705. Ахвяраванні можна пералічыць на рахунак ТБМ BY91BLBB31350100129705001001 BIC BLBBBY2X у аддзяленні №539 ААТ «Белінвестбанка» УНП 100129705
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…