У сацыяльных сетках абмяркоўваецца здымак маёра Кацярыны Андрэевай на парадзе ў гонар 75-годдзя Перамогі. Маладзіца служыць перакладчыцай у Міністэрстве абароны. Падчас параду ў яе на грудзях было каля дзесяці розных медалёў.
Я добра помню час, які Сучаснай моладдзю нязнаны: У вёсцы — спрэс франтавікі Або героі-партызаны.Хто не адкінуў кастылі,
А хто асколкі меў у целе…
Шмат расказаць яны маглі,
Але чамусьці не хацелі.
І не было такіх амаль,
Хто мог бы з гонарам у свята
На грудзі пачапіць медаль,
Каб пачувацца зухавата.
Яны не мелі ўзнагарод,
Хоць і прайшлі шляхі-дарогі,
Хоць пралівалі кроў і пот
Для той вялікай Перамогі.
Звалілі некага гады,
Кагосьці даканалі раны —
У ямы леглі назаўжды,
Калі занеслі на клады,
Франтавікі і партызаны.
Ад гераічных тых салдат
Нам засталіся толькі згадкі…
Але выходзяць на парад
Штогод шчаслівыя нашчадкі!
Туды прыходзяць дзед і ўнук,
Там малады, стары і юны:
Хто на праспекце топча брук,
А хто любуецца з трыбуны.
Хіба ж не радуе, калі
Пра Перамогу помняць людзі?
Ды дзіўна ўсё ж, што медалі
Расквечваюць чыесьці грудзі.
Парой на іх «іканастас» —
Тых медалёў настолькі многа,
Хаця цяпер і мірны час,
І ўжо далёка Перамога.
Блішчаць на сонцы медалі,
У афіцэраў выгляд хвацкі.
Ды не за подзвігі далі
«Ардэнаносцам» тыя цацкі.
Заслуга ў тым, што на плячах
Усе яны пагоны носяць:
Як ад гарэлкі не зачах,
Падстаў для гэтай «цацкі» досыць.
Не ўздзіў, што, трапіўшы ў Генштаб,
І прыгажуня-маладзіца
Нясе сумленна службу, каб
«Іканастасам» пахваліцца.
На перашкоднай паласе
Яна не поўзае да поту.
Яна, як грамадзяне ўсе,
Выконвае сваю работу.
Магчыма, рупіцца яна
На службе зранку і да ночы.
Ды так жа зранку да цямна
Каля станка стаіць рабочы;
Так, не сыходзячы з палёў,
Працуюць сейбіт і араты.
Чаму ж таксама медалёў
Ім не даюць да круглай даты?
Чаму «іканастас» такі
Не носяць нашы педагогі,
Хірургі і будаўнікі
У дзень вялікай Перамогі?
А самі б адказаць маглі
Усе сучасныя ваякі,
За што займелі медалі
Яны, не ходзячы ў атакі?
Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:
Дарма нам Бацька раіў, што мы можам выпіць грам па сто
На свята выйдуць ветэраны, дзе развярэдзіць вірус раны
Каб жылося ярка, трэба не аўчарка…
Улада мову топча ў гной і прыкрываецца маной
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…