Categories: Фельетон

Прысудам сталі справаздачы, як помсціў ён за брэх сабачы

Жыхарку Мінска і яе бацькоў пяць гадоў літаральна тэрарызаваў сусед з-за таго, што гучна гаўкала яе аўчарка. Ён падпаліў машыну, дачу і летнюю кухню, у доме разбіваў вокны, закідваў двор смеццем, пісаў ананімкі ў падаткавую інспекцыю і ў рэшце рэшт падпаліў дом. Усе свае «подзвігі» сусед занатоўваў у дзённік.

З чаго пачаўся той эксцэс? Каб пільнавала гаспадарку, Каб злодзей у гарод не лез, Жанчына завяла аўчарку.

Амаль вясковы там пейзаж,
Хоць і сталічная прапіска:
Дамы драўляныя наўсцяж,
І гарадскія гмахі блізка.
Сабак трымаюць жыхары —
У вёсках так было заўсёды.
(А ў некаторых — два ці тры,
Калі харошае пароды.)
Разносіцца сабачы брэх
Удзень, увечары і ўранку,
Як каля плота хтось прабег
Ці міска не стаіць на ганку.
Вядома, гаўкала парой,
На жаль, і гэтая аўчарка:
Або благі ў яе настрой,
Або з суседскай сучкай сварка.
Чамусьці толькі ейны «гаў»
Не даспадобы быў суседу.
На гаспадыню ён звягаў:
— Заткнеш ты зяпу аглаеду?
Не абышлося й без пагроз:
— Як не дасі сабаку рады,
Цябе чакае горкі лёс —
Не будзе ад мяне спагады!
Яно і праўда: з гэтых пор
(Паверыць нават немагчыма)
Сапраўдны ад яго тэрор
Спазнала бедная жанчына.
Прадумаў цэлы план сусед,
Як можа «ўесці» ён кабету,
Каб правучыць яе як след,
Магчыма, нават зжыць са свету.
Прытым трымаў у галаве,
Што не чапацьме ён сабаку,
Бо той яшчэ штаны парве
І нават пакусае ср…ку.
Каб ведалі нашчадкі ўсе,
Як помсціў ён за брэх сабачы
(Карысць ім гэта прынясе!),
Пісаў штодзённа справаздачы.
Пры дапамозе рук чужых
Рашыў «прыбіць» яе спачатку.
Ён ананімкай даў пад дых,
Дзе смела выклаў «праўду-матку»:
Маўляў, каторы год яна
Не плаціць нейкія падаткі.
Лічыў, што будзе ёй хана —
Ператрасуць усе манаткі.
«Стагнала» сапраўды, калі
Пералапачвалі паперы.
І хоць крамолы не знайшлі,
Спаліла нерваў да халеры.
Раней жанчына многа год
На рынку прадавала кветкі,
І апусцеў яе гарод —
Ужо не грэе бізнес гэткі,
Імпэт у справах конча згас
І больш не з’явіцца, напэўна…
Сусед падумаў: «Самы час
Прызваць на дапамогу «пеўня».
«Чырвоны певень» тут як тут:
Што гаспадар яму пакажа,
Таму гатоў зрабіць капут —
І толькі попел там ды сажа.
Спярша суседчын легкавік
Сваім крылом накрыў удала.
Быў легкавік — і раптам знік,
Імгненна полымя злізала.
Міліцыянты і слядак
За «пеўнем» тым пайшлі па следу,
Але зрабілі штось не так,
Бо след той не прывёў к суседу.
А ён, сусед, само сабой,
Быў гэтым вынікам натхнёны.
Гатовы ён працягваць «бой»,
Калі ў міліцыі — вароны.
І, нагадаўшы аб «вайне»,
Пайшоў у слоўную атаку:
— Паразумнела ты ці не?
Турнеш з двара свайго сабаку?
І натуральна, што яна,
Не распазнаўшы ў тым пагрозы,
Яго амаль паслала на…
А потым пралівала слёзы.
Чамусьці з гэтае пары
То хлам, то хлуд, то друз, то палка
З’яўляцца пачалі ў двары,
Як быццам і не двор, а звалка.
Бы з неба падалі сюды
Амаль штодзённа смецця горы.
Ды ў гэтым толькі паўбяды,
Наперадзе чакала гора,
Бо зноўку «пеўніку» сусед
Задачу вызначыў
(Не тухне
Яго няўрымслівы імпэт!),
І той прабег па летняй кухні.
Пакінуў за сабой пажар
«Чырвоны певень» і на дачы.
І ўсё, канешне, гаспадар
Адлюстраваў у справаздачы.
Пасля такіх нястач і бед
Не ўпарціўся б любы і ўсякі.
Ды як ні лютаваў сусед,
Не адцуралася сабакі,
Бо ёй аўчарка — для душы,
Хоць і згарэла пабудова.
Раз’юшаны сусед рашыў
Паставіць кропку канчаткова.
— Дык сінім полымем-агнём
Гары!— сусед усклікнуў гнеўна
І нацкаваў ужо на дом
Свайго бязлітаснага «пеўня».
Заскочыў «певень» на парог
Накшталт раз’ятранага звера.
І тым не меней злыдзень здох:
Брандспойт для «пеўня»— як сякера.
Агонь ператварыўся ў дым,
Хоць і гарэў спачатку ярка.
Аднак галоўнае не ў тым —
Важней, што выжыла аўчарка…
Давольны вельмі пракурор,
Бо вельмі простая задача:
Амаль гатовы прыгавор —
Суседа дзённік-справаздача…
* * *
Сказаў вядомы грамацей
(Відаць, даліся людзі ў знакі):
«Чым болей пазнаю людзей,
Тым болей мне ўспадоб сабакі…»

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Сказалі ёй: «Не верашчы! На кухнях варым мы баршчы…»

Павучальны сюжэт для дзяўчат і кабет

Ці паможа нам Гасподзь беды ўсе перамалоць?

За што медалі вайскоўцам далі?

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023