Адбылася віртуальная прэзентацыя вынікаў сацыялагічнага апытання «Каштоўнасці і нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў», якое праводзілася на замову кампаній «Годна» і «Будзьма беларусамі!». Каардынатар першай з іх — Павел Белавус.
— Як і для чаго стваралася «Годна»?
— Ініцыятыва нарадзілася з каманды «БНР100» — супольнасці, якая аб’яднала грамадскіх актывістаў, блогераў, розныя арганізацыі падчас падрыхтоўкі да юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі. Каб захаваць касцяк кааліцыі, прыдумалі кампанію «Годна».
Яе місія — адказаць сабе і грамадству, хто такія беларусы, што нас аб’ядноўвае і вылучае, чым можам ганарыцца, што годнага зрабілі беларусы за апошнія 30 год і ўсю сваю гісторыю? Глабальная ідэя ў тым, каб па выніках з’явіўся прадукт з гучнай назвай — «Нацыянальная ідэя Беларусі». На фінішы плануецца сабраць разам экспертаў, аналітыкаў, сацыёлагаў: яны вызначаць, што нас яднае і дае сілы рухацца наперад. Як краіне, так і грамадству.
— Амбіцыёзна. І што ўжо зроблена?
— Пакрокава рэалізуем план: напрыклад, арганізавалі такія акцыі, як «Мова Фэст» і «Годны Дзень Волі». А зараз падводзім вынікі вялікага сацыялагічнага апытання, праведзенага сумесна з даследчым цэнтрам кампаніі SATIO, пра нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў. Часткова прэзентацыя выкладзена на нашым сайце https://hodna.by/ і ютуб канале.
Ён, дарэчы, мае ўжо 16 тысяч падпісчыкаў. Запусцілі там серыял пра дасягненні беларусаў у розныя перыяды гісторыі «Годная Беларусь», а таксама ініцыятыву «Спяваем годна». Мае поспех і гумарыстычна-сатырычнае шоў «Годна News».
Восенню запланавалі адмысловы форум, на якім прадставім серыю выданняў адпаведнай тэматыкі. Першую кнігу ўжо падрыхтавалі да друку, на падыходзе зборнік коміксаў.
— Мы — гэта хто?
— Назаву толькі некалькі прозвішчаў — блогеры Антон Матолька і Эдуард Пальчыс, журналіст Франак Вячорка, музыка Сяргей Доўгашаў, графічны дызайнер Артур Вакараў і шмат хто яшчэ — імкнемся аб’яднаць абсалютна розных людзей. Ужо сёння партнёрамі «Годна» з’яўляюцца больш за дваццаць структур. Сярод іх культурніцкая арганізацыя «Арт Сядзіба», сацыёлагі SATIO, эксперты BISS, наш Symbal.by…
— Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» існуе ўжо 12 год — «Годна» створана не ў піку ёй?
— Наадварот, мы партнёры, добрыя і надзейныя. Маем сумесныя праекты, дапамагаем адзін аднаму — працуем на новую Беларусь.
Читайте также:
Ярослав Романчук: Кому хорошо сейчас жить?
Дьявольская рулетка, которая ставит «птички» напротив определенных фамилий…
Александр Соснов: Пока чарка и шкварка рулят, шариковы и швондеры будут в чести
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…