Міністр унутраных спраў Юрый Караеў, каментуючы дзеянні сілавікоў падчас пратэстаў у гарадах краіны, заявіў, што бярэ адказнасць на сябе «за траўмы выпадковых людзей на пратэстах».
Цяпер бурліва ў Беларусі… Каго, прынамсі, ні вазьмі — Усіх суцэльны гвалт прымусіў Не быдлам звацца, а людзьмі.Стрываць на выбарах аблуду
На гэты раз народ не змог.
(На тым спыняцца я не буду —
Хай махляроў асудзіць Бог.)
Таму на плошчы і на вулкі
Пратэставаць усе пайшлі,
І той пратэст надзвычай гулкі
Пачулі людзі ўсёй зямлі.
І больш яшчэ яны пачулі
Пра наш АМАП, пра наш спецназ,
Пра іх дубінкі і пра кулі,
Што, быццам град, ляцелі ў нас,
Пра тых, што трапілі за краты, —
Звычайных хлопцаў і дзяўчат:
Яны ні ў чым не вінаваты,
Ды з іх чынілі здзекі каты,
Якіх у нас, выходзіць, шмат.
Калі пра здзекі і пакуты
Раздаўся крык агульны, дык
Самім міністрам быў пачуты
Усенародны гнеўны крык.
Міністр з’явіўся на экране —
Не воўк як быццам, а ягня.
Чым растлумачыў катаванне,
Якое ладзілі штодня?
Чаму на вуліцах краіны
Былі наогул «хапуны»,
Людзей без нейкае правіны,
Як цмок, праглытвалі яны?
З экрана генерал суровы
Так патлумачыў грамадзе:
Маўляў, як лес сякуць на дровы,
Ляцяць жа трэскі дзе-нідзе;
Маўляў, зламыснікаў нямала
Было ў натоўпах, і калі
Хапалі іх, дык перапала
Другім — адскочыць не змаглі,
А трэба быць заўжды гатовым,
Што і табе дадуць у «рог».
Пра катаванні ж нават словам
Міністр абмовіцца не змог.
Дый растлумачыць немагчыма
Драпежніцкі, звярыны шал.
І з вінаватымі вачыма
Прызнацца мусіў генерал:
— У тым, што траўмы вам нанеслі,
Я на сябе бяру віну…
І ён яшчэ сядзіць у крэсле —
Той, хто з народам вёў вайну?
Не павялі да пракурора?
Сябры, прадбачу я, на жаль:
Пратэст заціхне, хоць няскора,
І генерал не цяпне гора —
Дасць прэзідэнт яму медаль.
* * *
Хоць выглядае і прыгожа
(«На плаху» галаву прынёс!),
Ды грэх той выкупіць не зможа,
Бо ўсё-ткі не Ісус Хрыстос…
Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:
Каб хлопец біў у барабан, дык меў бы ён гаротны стан
Службоўцы злыдня не знайшлі, бо ім шукаць няма калі
Хай бы спадчынай былі не даляры, а рублі
Прэзідэнт сказаў: «Сябры! А гайда на хутары!»
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…