У адным з двароў на вуліцы імя Панчанкі ў Мінску рамонтнікі даводзілі да ладу тратуар. Калі не хапіла пяску, яны «абчысцілі» дзіцячую пясочніцу.
Двор сучасны гарадскі Не багаты на забавы: Хоць і ёсць турнік які, Ды занятак нецікавы.І амаль што рай, калі
Ёсць пясочніца, арэлі,
Каб у жоўценькай зямлі
Дзеці корпацца маглі
І віскліва ўвысь ляцелі.
Акурат і гэты двор
Меў пясочніцу, дарэчы.
А арэлі — з даўніх пор
Проста шчасце для малечы.
Ды не вечны «рай» такі,
І над ім навіслі хмары,
Як прыйшлі будаўнікі
Штось рабіць на тратуары.
У дзяцей амаль што шок.
А чаму ж яны не рады?
Раптам скончыўся пясок
У рамонтнае брыгады,
Да пясочніцы яна,
Так сказаць, рабіла ходкі.
Ды не выграблі да дна,
Засталося трошкі ўсё-ткі
У пясочніцы пяску —
Можа, дзве ці тры лапаткі,
Каб хапіла хлапчуку
Акурат на тры «аладкі».
Ледзь не паніка ў двары.
А чаму бацькі ў трывозе?
Давядзецца дзетвары
Забаўляцца на дарозе…
* * *
Горш, калі праз нейкі час
Ці з-за беднасці, ці здуру
І арэлі жылкамгас
Разбярэ на арматуру.
Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:
АМАПу кавуны далі б імпэт трайны
І нават на імёны стварылі забароны
Замольваць прыйдзецца грахі, аднак давольныя «вярхі»
Галовы дураць нам яны, што ў іх «сакрэтныя штаны»
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…