Мінчук Аляксандр М. быў затрыманы на Плошчы Перамен, суд наканаваў яму 15 сутак арышту. Пасля таго, як «бунтар» нейкі час пабыў у ізалятары на вуліцы Акрэсціна, яго адправілі дамоў і сказалі: «Вернешся ў канцы тыдня і дасядзіш». Відаць, ізалятар быў перапоўненым…
Людзьмі, як бочка селядцамі, Бітком набітая турма. Наглядчыкі ў знямозе самі, Бо перадышкі ў іх няма.А для няшчаснага сядзельца
Наогул пекла акурат.
Няма куды сядзельцам дзецца,
Хоць турмаў у краіне шмат —
І ў Магілёве ёсць, і ў Брэсце…
Парой канвой туды вязе,
Каб адсядзелі ўсе нарэшце,
Бо «да Хрыстовага прышэсця»
Чакаць ім прыйдзецца ў чарзе.
З сядзельцам і зайшла размова
Якраз пра гэтую чаргу.
Турэмшчык вымавіў сурова:
— Я адпусціць цябе магу.
Аднак жа вернешся праз тыдзень,
Належны тэрмін дасядзіш.
Ды не хадзі на плошчу, злыдзень,
Сядзі ў кватэры, быццам мыш.
І прыгразіў яму:
— Іначай
Сядзецьмеш тут да скону дзён,
Або на волю выйдзеш клячай…
* * *
Калі займацьме ўладны трон
Наш «незаменны і адзіны»
І год, і пяць, і дваццаць пяць
І тэрмін свой не дасядзім мы,
Дык нашы дзеці дасядзяць…
Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:
Як «уважыла» Феміда пратэстанта-інваліда
АМАПу кавуны далі б імпэт трайны
І нават на імёны стварылі забароны
Замольваць прыйдзецца грахі, аднак давольныя «вярхі»
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…