Падсуднага няма ў судзе, ды ўсё адно працэс ідзе

Журналістка БалаПАН Віялета Саўчыц асвятляла пратэстную акцыю інвалідаў. Міліцыя яе не затрымала. Аднак праз некаторы час на журналістку быў складзены пратакол “за ўдзел у акцыі”, які яна не падпісвала. Неўзабаве суд Заводскага раёна г. Мінска без прысутнасці В. Саўчыц, завочна, аштрафаваў яе на 810 рублёў.

Люд бунтаваў спакон вякоў,
І бунтароў было нямала.
Ганяла ўлада бунтароў
І часам ім “пускала кроў”,
Ды журналістаў не чапала,
Бо паднявольныя яны:
Парой занятак не ў ахвоту,
Але глядзяць са старны,
Выконваюць сваю работу,
Каб зналі мы і ведаў свет
Пра ўсе падзеі і навіны.
І там, дзе мітынг ці пікет,
Яны прысутнічаць павінны.
Аднак, на жаль, прыйшла пара,
Якая ўсім далася ў знакі.
Цяпер і на “акул пяра”
Палююць бравыя служакі
І валакуць “пісак” затым
Да “справядлівае Феміды”.
…На вулках адчуваўся ўздым —
Пратэставалі інваліды.
Хто чыкільгаў на кастылях,
А нехта ехаў у калясцы,
Трымаючы “нацдэмны” сцяг.
— Далоў!
— Сыходзь!
— Якое трасцы
Ты зноў заняў уладны трон?! —
Гурма пратэстная бурліла.
Хоць бунтароў не легіён,
Аднак і ўзвод — таксама сіла
На гэтай вулічнай “вайне”.
“Пісака” там была таксама.
Ішла дзяўчына ў старане
І зрэдчас што-нішто пісала.
Затым з’явіўся рэпартаж —
Ён быў, канешне, невясёлым.
Міліцыя праз месяц аж
Яе агрэла пратаколам.
(“Мянты” лютуюць, як чума,
Калі загадваюць сатрапы.)
Яна не ведала й сама,
Што пратакол у суд патрапіў.
Для “пратэстантаў” ход падзей,
Як і зыход, цяпер адзіны.
Працэс адбыўся і ў судзе,
Дзе “без яе яе судзілі”.
На ўсіх “пісак” нагналі страх!
Міліцыянты — з грозным відам:
Пакуль наклалі толькі штраф,
А заўтра зробяць інвалідам…
* * *
Нам варта ўсім чакаць бяды:
Праз час, напэўна, некаторы,
Не выклікаючы ў суды,
Дадому слацьмуць прыгаворы…

Алесь Няўвесь

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023