Для прываблівання наведвальнікаў у зале гульнявых аўтаматаў адна з магілёўскіх забаўляльных устаноў трымала пітона. Паўзун вырваўся на волю, напаў на прыбіральшчыцу, і тры здаровыя мужыкі не змаглі вызваліць дзяўчыну са смяротных «абдымкаў». І толькі пасля таго, як пітону ўлілі ў пашчу гарэлку, драпежнік аслабіў хватку і выпусціў ахвяру…
Пра людзей пішу заўсёды,
А на гэты раз пітон
(Тоўсты вуж накшталт калоды)
Мне папаўся ў фельетон.
Перш за ўсё сказаць павінны:
У пітона горкі лёс −
З экзатычнае краіны
Хтось да нас яго прывёз,
Адарваў ад роднай глебы
І ад звыклае яды.
Для якой такой патрэбы
Хтось прывёз яго сюды?
Стаць хацеў ён больш багатым
І завабліваў людзей,
Каб на грошы з аўтаматам
Кожны з іх гуляў часцей.
Людзі ў залу з той прычыны
Сапраўды ішлі гурмой.
Для пітона ж, бедачыны,
Стаў «тэрарыум» турмой.
А паўзун хацеў свабоды,
Бо яму не па нутру
Там ляжаць накшталт калоды.
Выпаў шанец «бунтару»!
Вечаровым познім часам
Не замкнулі паўзуна.
Засталася з ім сам-насам
Прыбіральшчыца адна.
У абдымкі «гад паўзучы»
Да яе цішком палез…
Быў бы меч замест анучы,
Дык і скончыўся б эксцэс,
А анучай, зразумела,
Не адбілася яна.
Сіл няма, абмякла цела…
І была б, бадай, хана.
Закрычала дзеўка нема,
Бо не вырвацца з «акоў».
І яе пачула Неба,
І прыслала мужыкоў.
Тыя спераду і ззаду
Падступалі да «пятлі»,
Ды, вядома, рады гаду
Даць мужчыны не змаглі.
Што рабіць? Вось-вось ахвяры
Будзе, так сказаць, гамон…
− Трэба ўліць у глотку «гары» −
Падабрэе ўраз пітон! −
Разам з гнойным перагарам
Нехта выдыхнуў адчай.
(Той мужык — з азызлым тварам:
Сам прывык каўтаць «не чай».)
Хеўра думку падтрымала:
− Каб задобрыць, у нутро
Пляшку выліць — будзе мала,
Трэба цэлае вядро!
Пляшкі ўсё-такі хапіла,
Каб расслабіўся пітон.
«Падабрэў» бы і ад піва,
Бо дагэтуль, ясна, ён
Алкаголь не піў ніколі,
І «лякарства» памагло…
* * *
Што сказаць аб алкаголі?
Не заўжды, выходзіць, − зло?
Людзі ў нас гарэлкі тоны
Заліваюць у нутро.
Толькі людзі — не пітоны,
Ім яна не на дабро.
Алесь Няўвесь
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…