Categories: История

Ян і Марыся

Будучы кароль па вушы закахаўся у красуню-маркізу, жонку немаладога сандамірскага ваеводы Я. Замойскага — Марыю Казіміру Луізу де ла Гранж д’Арк’ен (1635—1716 гг.).

Мари Казимира Луиза де Ла Гранж д’Аркьен

«Невымоўна занепакоены тваім слабым здароўем, сэрца маё; але й бяз гэтага мне тут было і ёсць так сумна, як ніколі не было за ўсё маё жыццё. Не сплю больш за тры гадзіны, а потым, устаўшы, не ў змозе знайсці сабе месца.

Заўсёды я сумую за табою, сэрца маё, бо толькі адно імгненне тваёй адсутнасці здаецца мне цэлым стагоддзем; хаця ў лагеры ў Львове бываюць нейкія забавы, але зараз ніводная рэч на свеце ні на імгненне не здатная мяне ўцешыць, апроч перачытвання напісанага ручанькай маёй адзінай Пані. Няхай жа, мая каханая жоначка, як можна часцей будзе ў мяне такая радасць, пра што нізенька прашу і цалую ўсе твае прынады, ад валос на тваёй галаве да прыгожых ножак найпрыўкраснай і каханай маёй Марысенькі. Цалую дзяцей і перадаю ім вітанні».

Урывак з ліста Яна Сабескага да сваёй каханай Марысенькі, Львоў ад 23 ліпеня 1675 г.

Гэтая 24-гадовая францужанка была родам з неверскага дваранства (Невер — невялікі горад у Францыі на сутоку дзвюх рэк Луары і Ньеўр), прыехала ў РП у пяцігадовым узросце ў свіце каралевы Марыі-Луізы і атрымала тут ласкавае імя Марысенька. Сямейнае жыццё з Я. Замойскім не было для яе шчаслівым: бясконцыя цяжарнасці і выкідышы, смерць яе немаўлятак, сваркі з мужам праз яго п’янства ды растрыньквання грошай.

У верасні 1661 года у варшаўскім кармеліцкім касцёле Марысенька і Ян Сабескі далі клятву быць вернымі свайму каханню да смерці. З гэтага часу іх перапіска стала сістэматычнаю і ўвогуле інтымнаю (у 1962 і 1966 гадах яна была выдадзеная ў Польшчы). У сярэдзіне 60-х гг. 17 ст. яны марылі з’яднаць свае лёсы і пасяліцца ў Францыі пасля разводу Марысенькі з Я. Замойскім. Але выйшла па-іншаму, бо «граза туркаў», як называлі Яна Сабескага, змог яшчэ пры жывым Я. Замойскім таемна заручыцца з каханай.

Пасля смерці нялюбага, яна стала жонкай, а з траўня 1674 года і каралеваю Польшчы і княгіней ВКЛ. Аслеплены каханнем, Я. Сабескі публічна цалаваў яе рукі, не саромеўся прынародна сваімі гарачымі позіркамі лашчыць каханую. У лістах пад час расстання выліваў на яе каскады пяшчотнасці, кожную хвіліну ўяўляў Марысеньку каля сябе — гарачую, непераўзыйдзеную ў любошчах.

Адзначым, што Марысенька мела 13 дзяцей ад Яна С абескага, і чацвёра, што памерлі немаўлятамі, ад Я. Замойскага. Але з тых 13 да паўнагадовагаўзросту дажылі толькі чацвёра. Да таго ж менавіта Марыся сама ў значнай меры спрыяла абранню Я. Сабескага каралём, была яго добрым дарадцам. Каб атрымаць для мужа карону, яна выкарыстала сваі пашыраныя сувязі пры польскім і французскім дварах.

Бо сам Ян Сабескі адносіўся да шляхецкага роду сярэдняй знатнасці. Ягоны бацька Якуб Сабескі знакамітых продкаў не меў, затое маці Яна была ўнучкай Станіслава Жалкеўскага, які ў 1610 годзе захапіў Крэмль і ўзяў у палон цара Васіля Шуйскага.

Ян Собеский

Але Сабескія ўвогуле славіліся тым, што выгодна ўступалі ў шлюб. Напрыклад, сястра Яна Кацярыла брала шлюб двойчы, і абодва разы за багатых магнатаў — Уладыслава Заслаўскага і Міхала Казіміра Радзівіла.

Звычайна памыляюцца тыя біёграфы караля, якія лічаць, быццам Ян Сабескі стаў «паслухмяным ягнём» у руках Марысенькі, таму што ў першую чаргу яго бурны і цвёрды характар выключаў падобную ролю.

У той жа час не выклікае сумневаў, што падпісаны ў Яварове 1675 г. саюз з Францыяй ды перамір’е з Турэччынай 1678 г. былі ў некаторай ступені вынікакм парад жонкі і яе ўплывам. Але падданыя каралеву не любілі — як замежніцу, марнатраўцу, жонку двух мужоў і жанчыну, якая ўмешваецца ў чужыя справы. «Краінай кіруе Ян, а Янам — Марыся», так казалі ў народзе. Яны таксама заўважылі, што Марыся імкнецца перадаць карону аднаму з сыноў, а гэта не магло радаваць.

Таксама добра, што Ян Сабескі не даведаўся пра планы жонкі напярэдадні сваёй смерці: яго Марысенька нібыта марыла ажаніцца з Казімірам Сапегай. Але пасля смерці Сабескага (памер у 67 гадоў) яна ва ўзросце 55 гадоў з’ехала ў Рым да Інакенція ХІІ — былога нунцыя ў РП, які ўзвёў яе састарэлага бацьку ў кардыналы. Там да яе на службу пайшоў кампазітар Скарлацці. Але застаўшыся без сродкаў існавання пасля смерці Інакенція, з’ехала ў Францыю, дзе на яе выбар ёй прапанавалі адзін з трох замкаў на Луары.

Яна выбрала Блуа. Як сведчылі гісторыкі, Людовік XIV прыняў яе неахвотна і забараніў з’яўляцца ў сталіцы. Праз некаторы час, у 1716-м годзе, каралева-ўдава Польшчы і Вялікая княгіня літоўская сыйшла з жыцця ў Блуа. Ёй было тады 58 год. Памерла яна ад пнеўманіі. Таму што апартаменты палаца, дзе яна павінна была жыць, не былі падрыхтаваны, яна пасялілася на ніжнім паверсе, дзе не было ацяплення. Зіма тады была суворай, і Марыя Луіза цяжка захварэла. Яе прах быў перанесены ў Варшаву і пахаваны ў Вавелі побач з Я. Сабескім, а сэрца засталося ў Францыі.

Даведка

У часы караля Яна Сабескага Рэчь Паспалітая апошні раз перажыла ўзлёт, як еўрапейская дзяржава, яго праўленне вядома зацяжнымі войнамі з Асманскай імперыяй і вялікі мі перамогамі. Ян атрымаў добрую адукацыю, авалодаў лацінскай, французскай, нямецкай, італьянскай мовамі. Лічыцца, што з усіх польска-літоўскіх манархаў XVII стагоддзя Сабескі быў найбольш адукаваным.

Ян Сабескі сышоў з жыцця 17 чэрвеня 1696 года. Пахавалі караля ў кляштары капуцынаў у Варшаве. Цела Сабескага было ў мантыі на гарнастаі, у руках скіпетр, але на галаве замест кароны — стальны шалом простага жаўнера.

Нават у самых крывавых бітвах Ян Сабескі ніколі не расставаўся з талісманам — бранзалетам, сплеценым з валос Марысенькі.

Нягледзячы на ўсе непрыемнасці, угаворы паноў кінуць жонку і ажаніцца на Элеаноры Аўстрыйскай, ён захаваў да Марыі Казіміры каханне на ўсё жыццё. Доказам можа быць хаця б фраза з ліста, дзе ужо моцна састарэлы Ян Сабескі піша сваёй Марысеньке: «Я абагаўляю цябе ўсю і цалую твае маленькія ручкі і ножкі»

Ірына Клімковіч

Матэрыял з кнігі: Шляхта. Честь та гонор: факти, міфи, коментарі /В. Потоцький, В. Семененко

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023